Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Добрым душпастырам і партнёрам у дыялогу бачыць кардынал Вальтэр Каспер новага Патрыярха Маскоўскага
Святы Айцец
21.01.2009 15:52
«Добры душпастыр і партнёр у дыялогу» — такім бачыць новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
На думку старшыні ватыканскага ведамства, найважнейшай рысай будучага іерарха Рускай Праваслаўнай Царквы павінна быць здольнасць агарнуць душпастырскай апекай сваю паству.
 
Бэнэдыкт XVI моліцца аб захаванні хрысціянскай спадчыны Амерыкі
Святы Айцец
20.01.2009 20:18
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца, каб амерыканскі народ пад кіраўніцтвам Барака Абамы заставаўся верным сваім хрысціянскім караням і чэрпаў з іх сілы для будавання грамадства, якое з пашанай ставіцца да годнасці, роўнасці, а таксама правоў кожнага чалавека, асабліва да асобаў бедных, адкінутых і пазбаўленых магчымасці голасу.
 
З прамовы Святога Айца на заканчэнне VI Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мексіцы
Святы Айцец
20.01.2009 16:26
Да ўдзельнікаў VI Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мехіка (Мексіка) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў сваё пасланне, трансляцыя якога адбывалася праз спадарожнікавую сувязь. З’езд сем’яў з усяго свету завяршыўся 18 студзеня 2009 г. урачыстай святой Імшой, якую ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
 
У Інтэрнэце з’явіцца тэлерадыёканал Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
19.01.2009 19:55
Апостальская Сталіца адкрывае ў Інтэрнэце свой тэлерадыёканал. Трансляцыя на ім распачнецца ўжо праз тыдзень пры падтрымцы вядомай кампаніі Google. На гэтым тыдні ў пятніцу пра дэталі праекта паінфармуе падчас прэс-канферэнцыі старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі і дырэктар сумесных медыяпраектаў з Google Энрыке дэ Кастро.
 
Святы Айцец сустрэўся з паліцэйскімі Італіі
Святы Айцец
16.01.2009 16:33
«Сумленна выконваючы свае абавязкі кожны ахрышчаны рэалізуе сваё пакліканне да святасці», — такімі словамі падчас традыцыйнай аудыенцыі звярнуўся Бэнэдыкт XVI да паліцэйскіх Італіі, якія нясуць службу на плошчы Св. Пятра і ў Ватыкане. Пантыфік выказаў ім падзяку за працу, якую яны выконваюць з прафесіяналізмам і адданасцю.
 
Ватыкан выпускае юбілейную серыю паштовых марак
Святы Айцец
16.01.2009 16:31
Губернатарства Ватыкана падрыхтавала да выпуску блок з сямі паштовых марак, прысвечаных 80-годдзю Латэранскіх пагадненняў, падпісаных паміж Італіяй і Рыма-каталіцкім Касцёлам 11 лютага 1929 г. На паштовых мініяцюрах змешчаны выявы Папаў Рымскіх, якія кіравалі Рыма-каталіцкім Касцёлам з 1929 г.: Пій XI, Пій XII, Ян XXIII, Павел VI, Ян Павел I, Ян Павел II, Бэнэдыкт XVI.
 
Прэлат Георг Ратцынгер святкуе 85-гадовы юбілей
Святы Айцец
15.01.2009 19:24
15 студзеня 2009 г. ксяндзу прэлату Георгу Ратцынгеру, брату Святога Айца Бэнэдыкта XVI, спаўняецца 85 гадоў. Свой юбілей ксёндз прэлат будзе адзначаць у Сіксцінскай капэле ў Ватыкане разам з Пантыфікам.
 
18 студзеня — Сусветны дзень малітвы аб міры на Святой Зямлі
Святы Айцец
15.01.2009 19:23
18 студзеня 2009 г. адбудзецца Сусветны дзень малітвы аб міры на Святой Зямлі. Гэты дзень супадзе з пачаткам Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, падчас якога ў каталіцкіх парафіях на розных кантынентах будуць праходзіць экуменічныя набажэнствы, удзел у якіх могуць прыняць хрысціяне розных канфесій.
 
Бэнэдыкт XVI: веруючаму чалавеку няма чаго баяцца
Святы Айцец
15.01.2009 19:22
«У той час, калі вакол столькі страху, хрысціяне павінны ўсведамляць, што Хрыстус ёсць Панам сусвету. Калі сучаснае язычніцтва пакланяецца небяспечным формам улады, веруючым няма чаго баяцца. Яны ведаюць, што Хрыстус — Пераможца». Вучэнню святога Паўла з Пасланняў да Каласянаў і Эфесцаў прысвяціў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 14 студзеня 2009 г.
 
Ватыкан: сімпозіум пра заданні Апостальскай Пэнітэнцыярыі
Святы Айцец
14.01.2009 15:38
Гісторыі і значэнню Апостальскай Пэнітэнцыярыі, а таксама сакрамэнту пакаяння і паяднання прысвечаны сімпозіум, які адбываецца ў Рыме 13–14 студзеня 2009 г. Яго арганізатарам з’яўляецца Найвышэйшы Трыбунал Апостальскай Сігнатуры, які займаецца справамі сумлення.
 
Бэнэдыкт XVI заклікае распрацоўваць стратэгію выхаду з эканамічнага крызісу
Святы Айцец
13.01.2009 16:22
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на традыцыйнай штогадовай аўдыенцыі прадстаўнікоў муніцыпальных уладаў Рыма, рымскіх правінцый і рэгіёну Лацыо. Падчас сустрэчы Папа заклікаў да распрацоўкі стратэгіі выхаду з эканамічнага крызісу.
 
Бельгія: кананізацыя «Апостала пракажоных»
Святы Айцец
12.01.2009 18:59
На восень гэтага года запланавана кананізацыя бельгійца Даміана дэ Фостэра (1840–1889 гг.). У пачатку ліпеня 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI распачаў кананізацыю айца дэ Фостэра, прызнаючы такім чынам цуд, які быў здзейснены праз яго заступніцтва. Дзякуючы сваёй працы з пракажонымі благаслаўлёны а. Даміан стаў сімвалам любові да бліжняга.
 
Ватыкан далучыцца да святкавання Міжнароднага года астраноміі
Святы Айцец
12.01.2009 18:20
Апостальская Сталіца далучыцца да святкавання Міжнароднага года астраноміі, які адзначаецца ў сувязі з 400-годдзем першых тэлескопных назіранняў Галілея. У чэрвені Ватыканская Астранамічная Абсерваторыя арганізуе навуковы сімпозіум, прысвечаны ролі астраноміі і астраномаў у грамадстве XXI ст.
 
Адкрыццё Ватыканскай Бібліятэкі пасля рэстаўрацыі
Святы Айцец
09.01.2009 18:41
Адкрыццё Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі пасля заканчэння будаўнічых працаў запланавана на восень 2010 г. У працэсе рэстаўрацыі мадэрнізуецца чытальная зала, памяшканне для захавання кнігазбораў і сховішча рукапісаў, будзе ўстаноўлена новая сістэма кандыцыяніравання, а таксама ўбудаваны новыя ліфты.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпуса
Святы Айцец
09.01.2009 16:26
Традыцыйную навагоднюю сустрэчу з членамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец прысвяціў ацэнцы міжнароднай сітуацыі. Пантыфік у чарговы раз асудзіў усялякія формы насілля ў Сектары Газа, а таксама выказаў надзею на заключэнне перамір’я і аднаўленне перамоваў з мэтай вырашэння канфлікту.
 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 265 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.