Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Першая агульная аўдыенцыя са Святым Айцом ў новым годзе
Святы Айцец
08.01.2009 20:55
Сапраўдны Божы культ у вучэнні святога Паўла — такою была тэма катэхезы падчас першай сёлетняй агульнай аўдыенцыі са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Пантыфік пажадаў удзельнікам аўдыенцыі з адкрытым сэрцам і розумам трываць у сяброўстве з Хрыстом у новым годзе.
 
Ватыкан: рашэнне адмовіцца ад заканадаўства Італіі
Святы Айцец
08.01.2009 17:00
Улады Ватыкана пастанавілі адмовіцца ад прымянення на сваёй тэрыторыі італьянскіх законаў па прычыне іх неадпаведнасці прынцыпам Каталіцкага Касцёла. Правазнаўцы Апостальскай Сталіцы заявілі аб тым, што ў Італіі занадта шмат нормаў крымінальнага і грамадзянскага заканадаўстваў, частка з якіх, да таго ж, не адпавядае касцёльным прынцыпам.
 
Кардынал Жан-Луі Таран: шансы і межы міжрэлігійнага дыялогу
Святы Айцец
06.01.2009 20:46
Ці магчымы тэалагічны дыялог з мусульманамі? Гэта пытанне ўздымае старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран у інтэрв’ю для газеты L’Osservatore Romano. Старшыня ватыканскага ведамства спасылаецца на ліст Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які быў змешчаны ва ўступе да кнігі італьянскага сенатара Марчэлла Пэры «Чаму мы павінны лічыць сябе хрысціянамі? (Лібералізм, Еўропа, этыка)».
 
Праграма мерапрыемстваў з удзелам Бэнэдыкта XVI на студзень 2009 г.
Святы Айцец
05.01.2009 19:38
Студзень, як звычайна, для Пантыфіка насычаны палітычнымі сустрэчамі: гэта аўдыенцыі для членаў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, адкрыццё судовага года і аўдыенцыя для прэлатаў-аудытараў, афіцыялаў і супрацоўнікаў Трыбунала Рымскай Роты. Акрамя традыцыйных сустрэчаў адбудзецца таксама аўдыенцыя для кіраўнікоў рэгіёна Лацыо, правінцыі і мэрыі Рыма, а таксама аўдыенцыя для кіраўнікоў і персанала Генеральнага інспектарату грамадскай бяспекі пры Ватыкане.
 
Ватыкан урачыста адсвяткуе 80-годдзе свайго палітычнага статусу
Святы Айцец
31.12.2008 14:52
Дзяржава Ватыкан у лютым 2009 г. урачыста адсвяткуе васьмідзесятую гадавіну свайго сучаснага палітычнага статусу. У праграму святкавання ўключаны розныя мерапрыемствы, у тым ліку выстава, сімпозіум і канцэрт.
 
Апостальская Сталіца падтрымала стварэнне электроннай версіі Імшала
Святы Айцец
22.12.2008 20:30
Апостальская Сталіца выказала згоду на стварэнне мультымедыйнага малітоўніка, а таксама дала дазвол на продаж электроннай версіі брэвіярыя — літургічнай кнігі, у якой сабраны прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі Літургіі гадзінаў на працягу літургічнага года.
 
Праграма набажэнстваў з удзелам Святога Айца на перыяд Божага Нараджэння
Святы Айцец
18.12.2008 20:25
На гэтым тыдні ў Ватыкане была абвешчана праграма набажэнстваў з удзелам Святога Айца на перыяд Божага Нараджэння. У ноч Нараджэння Пана Бэнэдыкт XVI узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў ватыканскай базыліцы. А 12 гадзіне дня ў свята Божага Нараджэння Пантыфік прамовіць з цэнтральнага балкона базылікі св. Пятра і ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi».
 
Бэнэдыкт XVI: вера ўзрастае ў супольнасці
Святы Айцец
12.12.2008 20:00
«Стаць добрым хрысціянінам — гэта штосьці большае за касметычную аперацыю, якая дадала б прыгажосці ўжо напоўненаму жыццю. Гэта смерць і ўваскрасенне, новы пачатак і новае жыццё ў Хрысце», — пра гэта казаў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аудыенцыі ў сераду 10 снежня гг. Святы Айцец падкрэсліў, што вера з’яўляецца дарам і нараджаецца праз слуханне.
 
Бэнэдыкт XVI пра Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека
Святы Айцец
11.12.2008 19:57
10 снежня 2008 г., у 60 гадавіну абвяшчэння Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (Парыж, 1948 г.), у Ватыкане адбыўся канцэрт, на якім прысутнічалі Святы Айцец, працаўнікі Рымскай курыі, прадстаўнікі ўладаў Італіі і Мальтыйскага Ордэна. Пасля заканчэння музычнай праграмы ў выкананні Брандэбургскага дзяржаўнага аркестра Бэнэдыкт XVI выступіў з невялікай прамовай.
 
Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў узначаліў іспанскі кардынал
Святы Айцец
11.12.2008 18:37
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Антоніа Канісарэса Льёвэра новым старшынёю Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Да гэтага кангрэгацыю ўзначальваў нігерыйскі кардынал Фрэнсіс Арынзэ, які пакінуў пост у сувязі са старэчым узростам.
 
Бэнэдыкт XVI: у Беззаганнай мы бачым водбліск Божай прыгажосці
Святы Айцец
09.12.2008 19:41
Таямніца Беззаганнага Зачацця Марыі нагадвае нам пра дзве асноўныя праўды нашай веры — першародны грэх і перамогу ласкі Хрыста. На гэта звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 8 снежня 2008 г. ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
 
Пасланне Яго Святасці Бэнэдыкта XVI на 95-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
Святы Айцец
09.12.2008 19:29
«Тэма сёлетняга паслання на Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў гучыць так: „Святы Павел — вандроўнік і Апостал народаў“. Яна звязана з абвешчаным мною Юбілейным годам у гонар гэтага Апостала з нагоды двухтысячагоддзя яго нараджэння. Справа Паўла, „вандроўніка па пакліканні“, а менавіта абвяшчэнне вучэння і пасрэдніцтва паміж рознымі культурамі і Евангеллем, з’яўляецца па сутнасці значным арыенцірам таксама для людзей, якія вандруюць у наш час»...
 
Ватыкан: нядзельная малітва «Анёл Панскі»
Святы Айцец
08.12.2008 19:25
7 снежня 2008 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў сваё спачуванне ўсім вернікам, якія перажываюць смерць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ. «Яднаемся ў малітве з нашымі братамі праваслаўнымі. Душу памерлага давяраем Божай дабрыні і просім, каб прыняў яго ў сваё валадарства святла і супакою», — сказаў Бэнэдыкт XVI.
 
Ватыкан з болем прыняў вестку аб смерці Алексія ІІ
Святы Айцец
05.12.2008 16:33
У Ватыкане з болем прынялі навіну пра смерць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алекія ІІ. «Скончылася цэлая эпоха ў гісторыі Царквы, таму што заслугі свяцейшага Патрыярха ў справе навяртання людзей да веры і збліжэння хрысціянаў бясконца вялікія», — адзначыў глава Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер.
 
Бэнэдыкт XVI пра першародны грэх і збаўленне ў Хрысце
Святы Айцец
04.12.2008 20:42
Вучэнню пра першародны грэх і надзею, якую нясе Хрыстус, прысвяціў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI катэхезу падчас агульнай аудыенцыі 3 снежня 2008 г. Апавядаючы пра адносіны Адама і Хрыста, апісаныя ў пасланні святога Паўла да Рымлянаў, Пантыфік звярнуў увагу на спрэчнасць у чалавечай натуры: «Прысутнасць зла з’яўляецца фактам, які нараджае смутак і цынізм, але таксама прагу адкуплення».
 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 266 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.