Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Літвы звярнулася да грамадзян краіны з заклікам не ігнараваць парламенцкія выбары, якія пройдуць 9 кастрычніка.
Пра маральнае зло эксперыментаў па зачацці дзіцяці з ДНК трох асобаў піша на старонках L`Osservatore Romano Лаура Палаццані, выкладчыца біяэтыкі ў рымскім універсітэце LUMSA.
Візіт Папы Францішка ў Грузію, які распачаўся 30 верасня і працягнецца да 1 кастрычніка, а таксама сустрэча Пантыфіка з главой Грузінскай Праваслаўнай Царквы Патрыярхам Іліёй ІІ стане сведчаннем таго, што адрозненні паміж рознымі плынямі хрысціянства не павінны быць прычынай для разладу.
Наўгародскія рэстаўратары ўпершыню зрабілі камп’ютарную тамаграфію іконы, каб удакладніць яе ўзрост. Ікона Багародзіцы, па-майстэрску выразаная на цэльнай дошцы хвойнай пароды, была набыта музеем у 2003 годзе ў прыватнай асобы. Яе папярэдні ўладальнік распавёў супрацоўнікам установы, што абраз паходзіць з в. Вярховіцы Ленінградскай вобласці.
Каталіцкія біскупы заходняй часткі Канады выказаліся за адмаўленне ў каталіцкім пахаванні асобам, якія рашыліся на эўтаназію. Іерархі патлумачылі, што гэта не кара, а прыняцце да ведама, што памерлы здзейсніў учынак, які «супярэчыць хрысціянскай веры».
Тры аўтамабілі, на якіх ездзіў Святы Айцец Францішак падчас Сусветных дзён моладзі ў Польшчы, трапілі на дабрачынны аўкцыён. За атрыманыя грошы таварыства «Карытас» у Кракаве прафінансуе, у прыватнасці, набыццё мабільнай бальніцы для бежанцаў з Сірыі, якія жывуць у Ліване.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі пакінуў подпіс пад зваротам, які заклікае цалкам забараніць аборты на тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведамляе «РІА Новости» са спасылкай на прэс-сакратара Рускай Праваслаўнай Царквы а. Аляксандра Волкава.
Чаму мы пазбягаем размоваў на тэму смерці і якое нашае асабістае стаўленне да пакутаў, памірання і смерці? — гэтым пытанням быў прысвечаны семінар «Ты ніколі не памрэш?», за аснову якога была ўзята духоўная спадчына праваслаўнага Мітрапаліта Антонія Суражскага. Сустрэча адбылася ў Маскве 22 верасня.
Сотні хрысціянскiх і мусульманскiх дзяцей з Алепа сустрэнуцца 6 кастрычніка, каб разам памаліцца за ўсталяванне міру ў гэтым горадзе і ва ўсёй Сірыі. Дзеці будуць маліцца аб спыненні жорсткасці і забойстваў, якія пануюць у Сірыi апошнія гады.
Самая вялікая колькасць Біблій у свеце выпускаецца ў друкарні Amity Printing, якая знаходзіцца ў Кітаі.
24 верасня ў Вюрцбургу (Германія) адбылася беатыфікацыя кс. Энгельмара Унцайтыга, мучаніка канцэнтрацыйнага лагера Дахаў. Урачыстую беатыфікацыйную літургію ўзначаліў кардынал Анджэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
Аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, інфармуючы пра вынікі каталіцка-праваслаўнага форуму ў К’еці на сваім афіцыйным сайце, перасцерагае, што «цяжка будзе працягваць праваслаўна-каталіцкі дыялог, калі пытанне пра эклезіялагічныя і кананічныя наступствы уніі застанецца нявырашаным».
На заканчэнне 14-й пленарнай сесіі Міжнароднай змешанай камісіі па справах тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой быў прыняты дакумент пад назвай «Сінадальнасць і першаснасць у першым тысячагоддзі: на шляху да агульнага разумення дзеля служэння адзінству Касцёла».
ААН фінансава падтрымала выданне антыкаталіцкай кнігі Джона Віджнгаардса, у якой гучыць патрабаванне да Каталіцкага Касцёла змяніць сваё вучэнне пра сексуальнасць.
Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён напісаў кнігу «Начало Евангелия», якая з’яўляецца першай у серыі з шасці кніг пад агульнай назвай «Иисус Христос. Жизнь и учение». Кніга з’яўляецца першай у гісторыі сістэматычнай працай пра Хрыста праваслаўнага іерарха і вучонага.