Большую частку свайго выйгрышу расчулены святар ахвяраваў на каталіцкую школу. Святар прызнаўся, што школа з’яўляецца асаблівай для яго, таму што ў свой час аказала вялікі ўплыў на яго жаданне вучыцца.
Сусветна вядомы польскі кінарэжысёр і драматург Кшыштаф Зануcсі — пра сваё стаўленне да мастацтва і хрысціянства, узаемаадносіны католікаў і праваслаўных.
Каля 200 тысяч чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Парыжы супраць легалізаваных тры гады таму ў Францыі гомасексуальных саюзаў, сурагатнага мацярынства і штучнага апладнення.
У Расіі працягваецца падрыхтоўка да правядзення сёмага дабрачыннага фестывалю «Белая трость», які праходзіць пры падтрымцы фонду «Па закліку сэрца».
Нягледзячы на тое, што заходнія СМІ маўчаць пра сітуацыю ў заходняй частцы Алепа, яна там не лепшая, чым на ўсходзе горада. Пра гэта паведамляецца ў заяве манахінь кармэлітак, якія жывуць у адным з заходніх кварталаў горада, што знаходзяцца пад кантролем урадавых войскаў.
Пакістанскія ўлады прызналі нелегальнымі 11 хрысціянскіх тэлестанцый, якія выходзілі ў эфір на мове ўрду, якой карыстаецца больш за 50 мільёнаў чалавек на індыйскім субкантыненце, а таксама больш за мільён — за межамі Азіі.
Эксперты Маскоўскага інстытута адкрытай адукацыі (МІАД) правялі даследаванне ў 120 школах Масквы, якое паказала, што курс «Асновы рэлігійных культур і свецкай этыкі» стаў значна больш папулярны. Гэта адбылося за кошт «Асноў праваслаўнай культуры».
Эканамічныя праблемы і грамадскія выклікі сталі дамінантнымі на сустрэчы прадстаўнікоў ураду Французскай Рэспублікі і Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне, якая прайшла 11 кастрычніка.
Агульная сума продажу на аўкцыёне аўтамабіляў фольксваген-гольф, на якіх перавозілі Пантыфіка падчас СДМ у Кракаве, склала 253 тысячы злотых (каля 50 тысяч еўра).
Падпалкоўнік Майкл Керсцен адказваў на пытанні сваіх падначаленых, а ў выніку трапіў пад агонь крытыкі з боку змагароў за выключэнне рэлігіі ў арміі. Керсцену, які камандуе медыцынскай часткай, задалі пытанне, які лідар паўплываў на яго больш за ўсё і як.
Праз тры тыдні Святы Айцец накіруецца ў Швецыю з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі. Гэта надае папскаму падарожжу выразны экуменічны характар. Аднак жа самім шведам сёння евангелізацыя патрэбна больш за экуменізм. На гэта звярнуў увагу пастар Фрэдрык Эмануэльсан, епіскапскі вікарый Стакгольма па справах місій.
У Сусветны дзень страчанага дзіцяці, які адзначаецца 15 кастрычніка, адбудзецца першае пахаванне мёртванароджаных дзяцей, пакінутых у тарноўскіх бальніцах (Польшча). Арганізатары — Камітэт будаўніцтва месца памяці страчаных дзяцей — чакаюць спіс імёнаў дзяцей, якія памерлі да нараджэння.
Айцы салезіяне дона Боско — другая ў свеце манаская супольнасць па колькасці кансэкраваных асобаў пасля езуітаў. 9 кастрычніка ў маскоўскай катэдры салезіяне адсвяткавалі 25-годдзе свайго служэння ў Расіі.
У пачатку кастрычніка кс. Крысціян Хартль прыступіў да новых абавязкаў генеральнага дырэктара «Рэнавабіс», змяніўшы на гэтай пасадзе кс. Пэтэра Датмара. Перад сваім прызначэннем у Фрайзінг кс. д-р Крысціян Хартль быў духоўным айцом Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі св. Ламберта ў Лантэрсхофэне.
Кардынал Анджэло Баньяска, арцыбіскуп Генуі і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі, абраны новым прэзідэнтам Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ). Выбары прайшлі 9 кастрычніка ў Манака.