“Евангельска-лютэранская Царква ў Фінляндыі не будзе шлюбаваць аднаполыя пары” - паведаміў арцыбіскуп Кары Мякіне. У сакавіку наступнага года ў Фінляндыі ўвойдзе ў сілу закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Аўстралійскі і амерыканскі акцёр і рэжысёр Мэл Гібсан пацвердзіў, што працуе над працягам фільма 2004 года «Пакуты Хрыстовы».
Камеры відэаназірання ўсталююць у святынях Вялікабрытаніі ў мэтах прадухілення тэрактаў. Такая мера звязана з нядаўнім нападам на касцёл у прыгарадзе Руана ў Францыі.
3 верасня пад патранатам прэзідэнцкай пары адбудзецца нацыянальнае чытанне рамана «Quo vadis» польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча. У варшаўскай Галерэі Парчыньскіх супольнае чытанне рамана адкрые Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч.
Група тэрарыстаў напала раніцай 2 верасня на хрысціянскае паселішча недалёка ад Пешавара, што на паўночным захадзе Пакістана. «У выніку перастрэлак загінулі чацвёра тэрарыстаў і адзін хрысціянін», — паведамілі ваенныя і паліцэйскія крыніцы.
Папулярная брытанская спявачка Рыта Ора выступіць 3 верасня ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане на канцэрце ў гонар Маці Тэрэзы з Калькуты. Канцэрт адбудзецца за дзень да ўрачыстай цырымоніі кананізацыі албанскай манахіні.
Колькасць расійскіх школьнікаў, якія вывучаюць «Асновы праваслаўнай культуры» (АПК), расце з года ў год, і зараз па ўсёй краіне ўжо больш за трэць абіраюць для сваіх дзяцей гэты вучэбны прадмет.
Адзін з найбольш вядомых амерыканскіх комікаў рэдка дае інтэрв’ю. Таму паўгадзінную размову з карэспандэнтам «Hollywood Reporter» можна назваць «споведдзю». Частка выказванняў — таксама і пра Бога.
Касцёл св. Стэфана ў Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ (Францыя), дзе 26 ліпеня адбылося забойства кс. Жака Амеля, будзе адкрыты зноў 2 кастрычніка, праз 10 тыдняў пасля злачынства, учыненага джыхадзістамі.
Металічны кантэйнер, які, верагодна, утрымліваў запальную вадкасць, мог выкарыстоўвацца як хрысціянамі, якія біліся за вызваленне Святой Зямлі, гэтак і іх ворагамі.
Выстаўка і канферэнцыя, прысвечаныя Маці Тэрэзе з Калькуты, пройдуць у нью-ёркскай сядзібе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Мепапрыемствы адбудуцца ў кантэксце кананізацыі заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові.
Іерархі Каталіцкага Касцёла ў Панаме спадзяюцца, што дзяржава дапаможа ім у арганізацыі Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтай краіне ў 2019 годзе. У заявах для мясцовых СМІ біскупы Панамы падкрэслілі, што яны чакаюць, што дапамога будзе ў першую чаргу фінансавай.
Манголія мае 2,8-мільённае насельніцтва, аднак усяго каля 1000 яе жыхароў — католікі. Таму толькі зараз у краіне з'явіўся каталіцкі святар мясцовага паходжання.
У ліку навучэнцаў інстытута, які будзе працаваць да 4 верасня, — каталіцкія святары і свецкія людзі з Італіі, Францыі, Іспаніі і Румыніі, навучэнцы Папскіх універсітэтаў Рыма, супрацоўнікі падраздзяленняў Ватыкана і прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці Каталіцкага Касцёла.
Настаяцель Успенскага храма ў сяле Чырвонаармейскае Адэскай вобласці святар Віктар Качмар заваяваў два залатыя медалі на міжнародным чэмпіянаце па паўэрліфтынгу, які адбыўся ў Кіеве.