Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Інданезіі студэнт спрабаваў узарваць касцёл падчас нядзельнай Імшы
29.08.2016 16:34

У Інданезіі 18-гадовы студэнт спрабаваў узарваць самаробнае выбуховае прыстасаванне, а затым напаў на святара падчас нядзельнай Імшы ў каталіцкім касцёле.

 
У Азербайджане для школьнікаў рыхтуюць падручнік па рэлігіі
29.08.2016 14:20

Улады Азербайджана працуюць над падрыхтоўкай школьнага падручніка па рэлігіі.

 
Вайна, якая цягнулася 50 гадоў, заканчваецца — левыя баевікі ў Калумбіі выйдуць з лясоў
26.08.2016 14:43

За апошнія гады калумбійскі ўрад нанёс цяжкія паразы баевікам групоўкі FARC. Гэта прымусіла левых радыкалаў пагадзіцца на мірныя прапановы законных уладаў. Адным з удзельнікаў мірнага працэсу будзе Каталіцкі Касцёл, якога баевікі-камуністы заўсёды лічылі сваім ворагам.

 
Патрыярх Кірыл выказаў спачуванні Папу ў сувязі з землятрусам у Італіі
26.08.2016 11:38

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў Папу Рымскаму Францішку спачуванні ў сувязі з землятрусам, які адбыўся ў цэнтральных рэгіёнах Італіі.

 
«Гэта мой меч джэдая» — новы біскуп уласнаручна зрабіў свой біскупскі посах
25.08.2016 14:18

Традыцыі джэдаяў — рыцараў Дабра з «Зорных войнаў» — узгадаў біскуп Дэвід Кондэрла, які быў прызначаны ардынарыем дыяцэзіі Талсы ў амерыканскім штаце Аклахома ў маі гэтага года.

 
Італьянскія біскупы вылучылі мільён еўра на дапамогу ахвярам землятрусу ў Італіі
25.08.2016 14:05

Італьянскі епіскапат вылучыў адзін мільён еўра для аказання тэрміновай дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў цэнтральнай Італіі. Грошы паступаюць ад касцёльных ахвяраванняў. Пра гэта паведаміла прэс-служба італьянскага епіскапату.

 
У Іраку 100 дзяцей прынялі Першую Камунію (фотафакт)
25.08.2016 12:30

Нягледзячы на пагрозы з боку «Ісламскай дзяржавы», 100 дзяцей хрысціянскіх католікаў у Іраку прынялі Першую святую Камунію. Урачыстая падзея адбылася ў горадзе Алькуш, на радзіме пяці халдзейскіх патрыярхаў, падчас святой Імшы з удзелам арцыбіскупа Халдзейскага Каталіцкага Касцёла Луіса Сако.

 
За гей-«шлюбам» — палігамія? У Італіі ісламскі лідар заклікаў увесці шматжонства
25.08.2016 09:59

Лідар Саюза ісламскіх супольнасцяў у Італіі лічыць, што пасля легалізацыі аднаполых «шлюбаў» не засталося ніякіх прычын не ўводзіць у заходніх краінах палігамію.

 
Кароль Марока заклікаў вернікаў розных канфесій аб’яднацца ў барацьбе супраць джыхадзістаў
24.08.2016 15:51

Кароль Марока Мухамед VI выступіў за аб’яднанне веруючых у агульны фронт супраць джыхадзістаў.

 
У Расіі малады чалавек «лавіў пакемонаў» у екацярынбургскім Храме-на-крыві
24.08.2016 11:33

Екацярынбургскі блогер Руслан Сакалоўскі лавіў пакемонаў у Храме-на-крыві, які быў пабудаваны на месцы расстрэлу царскай сям’і. Відэаролік з нецэнзурнымі выразамі, які паказвае працэс гульні ў храме, вызваў грамадскі рэзананс.

 
У Бельгіі пабудавалі касцёл, які «растае» ў паветры
24.08.2016 11:01

Архітэктары Пітэран Гійс і Арнаўт ван Вэрэнберг пабудавалі твор мастацтва, які робіць усё наваколле часткай касцёльнай прасторы.

 
Касцёл на Філіпінах кажа «не!» смяротнаму пакаранню
23.08.2016 16:59

«Пацвердзіць выбар жыцця» — так называецца публікацыя нацыянальнага душпастырства вязняў на Філіпінах, прысвечаная так званаму «аднаўленчаму»  правасуддзю.

 
Мусульманская актывістка ратуе хрысціянскіх бежанцаў у Іраку
22.08.2016 15:00

Мусульманская актывістка Сара Ахмед узначаліла хрысціянскую дабрачынную арганізацыю «Фонд дапамогі і прымірэння на Блізкім Усходзе».

 
Алімпійская зборная Егіпта адхіліла ад Гульняў свайго дзюдаіста за антысемітызм
18.08.2016 10:29

Рашэнне егіпецкай зборнай адхіліць свайго дзюдаіста Іслама Эль-Шэхабіёт ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях за адмову паціснуць руку свайму суперніку з Ізраіля — адзінае правільнае, заявіў кіраўнік дэпартамента грамадскіх сувязяў Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расіі Борух Горын.

 
Baltnews.lt: літоўская моладзь масава эмігруе ў Еўропу
17.08.2016 15:55

У Вісагінэсе, былым горадзе літоўскіх атамшчыкаў, моладзі практычна няма. Жыхары ва ўзросце ад 14 да 29 гадоў складаюць толькі 15,3 працэнты насельніцтва. Гэта 4590 чалавек, калі лічыць, што ў Вісагінэсе пражывае 30 тысяч.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 31 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.