Святары ў паўднёвамексіканскіх штатах Аахака і Ч'япас хочуць паспрыяць залагоджванню вострага канфлікта паміж урадам і мясцовымі прафсаюзамі настаўнікаў пасля інцыдэнта, у выніку якога загінула восем чалавек.
Праз месяц ва ўсе польскія дыяцэзіі прыедзе моладзь з усяго свету, каб удзельнічаць у «Дыяцэзіяльных днях» моладзі, якія адбудуцца за некалькі дзён да СДМ у Кракаве.
У Індыі ўзрастае колькасць хрысціян, прычым найбольшы рост быў зафіксаваны ў трох штатах: Шацісгарх, Арыса і Джаркханд. Асаблівай увагі заслугоўвае апошні штат, у якім з 2008 года неаднаразова адбываліся крывавыя ганенні, у выніку якіх загінулі сотні паслядоўнікаў Хрыста і дзясяткі тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
З 14 па 16 ліпеня ў Познані (Польшча) будуць знаходзіцца рэліквіі благаслаўлёнага П’ера Фрасаці, беатыфікаванага Янам Паўлам ІІ у 1990 годзе. Рэліквіі будуць выстаўлены падчас Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве.
Святыню Святой Сям'і ў Барселоне будуюць ужо больш за 130 гадоў па праекце архітэктара Антоніа Гаўдзі. Аднак як велізарны касцёл будзе выглядаць у 2026 годзе, калі яго дабудуюць? Глядзіце відэа!
Сабор Праваслаўных Цэркваў афіцыйна адкрыўся 20 чэрвеня на Крыце пад кіраўніцтвам Канстанцінопальскага Патрыярха Барталамея. Паседжанні будуць праходзіць да 26 чэрвеня ў праваслаўнай акадэміі Крыта ў горадзе Калімвары.
Пад слоганам «Не сыходзь на лета ў адпачынак ад веры» арганізацыя Catholic Extension заснавала летні онлайн-лагер для вернікаў любога ўзросту.
Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін адкрыў у Львове музей мітрапалітальнай курыі Рыма-каталіцкага Касцёла.
Першае мерапрыемства Святога і Вялікага Сабору Праваслаўных Цэркваў — сінаксіс (сход) прадстаўнікоў памясцовых Праваслаўных Цэркваў, або т.зв. Усеправаслаўны Сабор — пройдзе 17 чэрвеня ў праваслаўнай акадэміі на Крыце.
Праца па стварэнні праваслаўнага відэаканала для глухіх і тых, хто слаба чуе, стартуе 25 чэрвеня ў Маскве.
У Польшчу прыбыў цырымоніймайстар Папскага двара мансеньёр Гвідо Марыні. Галоўнай мэтай паездкі стала праверка гатоўнасці да візіту Папы Францішка ў гэтую краіну.
Жадаючы ўсім «мірнай радасці», Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Францыі апублікавала зварот да ўдзельнікаў еўрапейскага чэмпіяната па футболе, які пачаўся на мінулых выхадных у гэтай краіне.
Ікона для вернікаў з абмежаванымі магчымасцямі па зроку перададзена ў храм Хрыста Збаўцы фондам падтрымкі слепаглухіх «З’яднанне».
Сінод біскупаў Кіева-Галіцкага Вярхоўнага архіепіскапства падчас 72-й сесіі прыняў рашэнне даручыць кіруючым архірэям у супрацоўніцтве з «Карытас Украіны» стварыць пастаральна-сацыяльныя місіі на лініі размежавання ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.
20 чэрвеня ў межах праграмы Маскоўскага кінафестываля ў кінатэатры «КАРО 11 Кастрычнік» адбудзецца адкрыццё першай у Расіі кіназалы для аўтыстаў.