«Ноч дамініканскіх святых» — падзея, якую падрыхтавалі кракаўскія дамінікане ў межах Сусветных дзён моладзі. Яна будзе праходзіць у ноч з 27 на 28 ліпеня.
За некалькі месяцаў да Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра Сідні Мак Лафлін захварэла на манануклеоз і мела нервовы зрыў, а з яе маці здарыўся інфаркт. Аднак менавіта каталіцкая вера дала Сідні сілы перамагчы цяжкасці і прабіцца на спаборніцтвы з самымі моцнымі атлетамі планеты.
У канцы чэрвеня, калі пілігрымы ўжо ішлі з розных месцаў нашай краіны ў Будслаў, у Карэліі, недалёка ад расійска-фінскай мяжы, з'явілася новая капліца, якую назвалі ў гонар Апякункі Беларусі.
Гульня для мабільных гаджэтаў Pokemon Go, якая выйшла ў гэтым месяцы, хутка стала міжнародным культурным феноменам. Гульцам трэба шукаць «кішэнных монстраў» у розных кропках свайго горада, у сувязі з чым вялікія групы людзей з'яўляюцца то на рэцэпшэнах офісаў розных кампаній, то ў музеях, а часам і ў святынях.
Міколу Быстрыцкаму 26 гадоў, ён толькі што стаў дыяканам пасля вучобы ў гарадоцкай семінарыі Святога Духа ва Украіне. Да семінарыі ён граў у гурце «Мартові», працягнуў творчую дзейнасць і пасля паступлення.
Біскупы Каліфорніі падтрымалі ініцыятыву грамадзян, накіраваную на адмену смяротнага пакарання ў ЗША. Так званая «Прапанова 62» была падпісаная лідарамі розных рэлігій, адвакатамі сем’яў загінуўшых, прадстаўнікамі паліцыі і памылкова асуджанымі ахвярамі.
Сотні людзей сядзяць у кінатэатры, глядзяць на вялікі экран і чакаюць фільма. Гэтым вырашыла скарыстацца архідыяцэзія Новага Арлеана, каб запрасіць усіх у свае святыні.
У кракаўскім аддзяленні TVP 18 ліпеня адкрылася новая тэлевізійная студыя, дзе будзе здымацца спецыяльная праграма, прысвечаная Сусветным дням моладзі.
Хуста Галега Марцінес нарадзіўся ў сям'і сялян у 1925 годзе. Ва ўзросце 36 гадоў ён пачаў узводзіць касцёл уласнымі рукамі — у гонар Дзевы Марыі — і працягвае гэта рабіць ужо 55-ы год запар.
Валанцёры, якія ўдзельнічаюць у праекце «Маладыя паліглоты», стварылі 54-старонкавы слоўнік, каб дапамагчы пілігрымам наладжваць сувязі падчас Сусветных дзён моладзі.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Германіі апублікавала статыстычныя даныя па колькасці вернікаў, святароў і парафій.
У перыяд з 2008 па 2014 гг. у Францыі амаль у тры разы ўзрасла колькасць розных відаў актаў вандалізму, накіраваных на храмы, могілкі і іншыя хрысціянскія месцы і прадметы культу. Паведамляючы пра гэта, італьянская газета «Il Foglio» адзначае, што гэтыя праявы варожасці да хрысціянства амаль ніяк не адлюстроўваюцца ў французскіх СМІ.
Сумесная камісія з католікаў і праваслаўных сустрэлася на гэтым тыдні, каб пачаць вывучэнне жыцця і дзейнасці благаслаўлёнага харвацкага кардынала Алаізія Стэпінаца, чыя справа кананізацыі выклікае спрэчкі паміж харватамі і сербамі.
«Мы на мяжы харчовага крызісу, крызісу сістэмы ахоўя здароўя», — сказалі ў заяве каталіцкія біскупы Венесуэлы, адзначаючы дэфіцыты і выпадкі гвалту, якія сталі распаўсюджанымі ў багатай нафтай краіне.
Ролі манаскіх супольнасцяў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе будзе прысвечаны 20-ты Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс», які з 31 жніўня па 2 верасня пройдзе ў нямецкім Фрайзінгу.