Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Каталіцкія біскупы Англіі і Уэльса падтрымалі рэформу сістэмы турмаў
26.05.2016 11:30

Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ агучыла ў прамове ў парламенце смелыя прапановы па рэфармаванні пэнітэнцыярнай сістэмы краіны.

 
Французскі іерарх: «Нашы святыні могуць зноў запоўніцца людзьмі»
25.05.2016 16:54

Апусцелыя касцёлы ў францускай правінцыі трэба захоўваць, бо яны могуць зноў спатрэбіцца вернікам, сказаў арцыбіскуп Альбы Жан Легрэ.

 
Католікі Малаві (Афрыка) заклікаюць змагацца з цемрашальствам і ведзьмакамі
25.05.2016 14:56

Каталіцкая камісія па праве і міру ў Малаві асудзіла забойствы людзей з адсутнасцю пігменту меланіну (альбіносаў). Насілле супраць альбіносаў часта выклікана нацкоўваннем з боку рознага роду мясцовых знахараў і ведзьмакоў.

 
Раней невядомыя творы бл. Маці Тэрэзы будуць апублікаваны ў жніўні
25.05.2016 12:25

Некалькі раней неапублікаваных твораў, які былі напісаны благаслаўлёнай Маці Тэрэзай з Калькуты, убачаць свет у жніўні перад кананізацыяй сусветнавядомай заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові.

 
В'етнам вызваліў з турмы каталіцкага святара-дысідэнта перад візітам Прэзідэнта ЗША
24.05.2016 16:00

Ксёндз Нгуен Ван Лі першы раз патрапіў у турму яшчэ ў 1977 годзе, бо імкнуўся казаць праўду пра кіруючую ў краіне камуністычную партыю і яе атэістычную ідэалогію.

 
Памерла славацкая манахіня, параненая ў Паўднёвым Судане
24.05.2016 12:26

Сястра Вераніка Рачкова, якая ўваходзіла ў cупольнасць Місіянерак Святога Духа (SSpS) і лячыла людзей у Паўднёвым Судане, памерла ад агнястрэльных раненняў, паведаміла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Славакіі.

 
Рэліквія св. Тамаша Бекета вяртаецца ў Брытанію з Венгрыі ўпершыню за 800 гадоў
24.05.2016 11:41

Костка з лакця святога Тамаша Бекета, забітага слугамі англійскага караля ў 1170 годзе, вярнулася на месца забойства — у Кентэрберыйскі катэдральны сабор.

 
Польская армія дапамагае ў падрыхтоўцы да СДМ
23.05.2016 14:56

Cалдаты польскай арміі ўдзельнічаюць у забяспячэнні бяспекі і належных умоваў для ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны краіны.

 
Харватыя: першы марш у абарону жыцця сабраў тысячы ўдзельнікаў
23.05.2016 10:42

У Загрэбе 21 мая прайшоў першы марш у абарону жыцця. Па даных паліцыі, у ім прынялі ўдзел 7 тысяч, а паводле слоў арганізатараў 15 тысяч чалавек.

 
Новым кіраўніком францішканскай кустодыі на Святой Зямлі стаў а. Франчэско Патон OFM
23.05.2016 10:07

53-гадовы францішканін італьянец а. Франчэско Патон стаў новым кіраўніком кустодыі на Святой Зямлі. На гэтай пасадзе ён змяніў а. П’ербатысту Піцабалу, які выконваў абавязкі кустодыя на працягу апошніх дванаццаці гадоў.

 
Сцяг як мінімум кожнай трэцяй краіны свету мае рэлігійную сімволіку
20.05.2016 13:49

Рэлігійныя сімвалы — ад хрысціянскага крыжа да язычніцкага арла ацтэкаў — маюць на сваіх сцягах як мінімум 64 з 196 краін свету, падлічылі амерыканскія даследчыкі.

 
У Калумбіі суд забараніў малітвы ў школах
19.05.2016 17:57

Суд горада Картахена ў паўночна-заходняй Калумбіі забараніў прамаўляць малітвы ў навучальных установах мясцовых гарадоў. Апраўдваючы гэтую пастанову суда, Алехандро Банілья Алдана, супрацоўнік суда, растлумачыў, што «традыцыя малітвы не можа быць агульным элементам культуры, і свецкія ўлады не маюць права навязваць яго іншым людзям, не ведаючы іх рэлігійных перакананняў».

 
Кардынал Станіслаў Дзівіш: «Не дазвольце страху зачыніць для вас СДМ»
19.05.2016 10:06

У ліпені Кракаў прыме мільёны маладых людзей, якія прыедуць на Сусветны дзень моладзі, і польскі кардынал Станіслаў Дзівіш запэўнівае магчымых гасцей у тым, што ім не варта баяцца тэрактаў.

 
У Кіеве скралі маскоўскі экземпляр кнігі «Апостал»
19.05.2016 10:00

З Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Вярнадскага ў Кіеве знікла кніга Івана Фёдарава 1564 года выдання, надрукаваная на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а не надрукаваная на Украіне ў 1574 годзе, пра што паведамлялася ў СМІ раней.

 
Партугалія: католікі заклікаюць Прэзідэнта накласці вета на закон аб сурагатным мацярынстве
18.05.2016 12:40

Партугальскія каталіцкія арганізацыі звярнуліся да Прэзідэнта Марсела Рэбэла дэ Соўза з патрабаваннем накласці вета на прыняты 13 мая парламентам закон аб сурагатных маці.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 39 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.