Турцыя працягвае сціраць сляды шматгадовай прысутнасці хрысціянства ў сваёй краіне. Як паведамляе KAI са спасылкай на агенцтва Fides, у Трабзоне ў візантыйскім касцёле, які з’яўляецца помнікам архітэктуры, знішчаны хрысціянскія фрэскі і мазаікі XVIII стагоддзя.
Заканадаўчы сход Паўднёвай Караліны прыняў законапраект, які забараніў аборты пасля 19 тыдня цяжарнасці за выключэннем выпадкаў, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці. Такім чынам зараз у ЗША стала 17 штатаў, якія прынялі падобныя законы.
Мабільны цэнтр папулярызацыі Малапольшчы («Camper Malopolskі») будзе рэкламаваць Сусветныя дні моладзі-2016 на Пірэнейскім паўвостраве.
Мансеньёр Джымар Лусеро Веро Крус, генеральны вікарый дыяцэзіі горада Іліган на поўдні Філіпін, 9 мая быў абраны віцэ-мэрам горада.
Кангрэс і Сенат ЗША хутка пачнуць абмяркоўваць законапраект, які прапануе фінансавую падтрымку хрысціянскім узброеным групам у іх змаганні з так званай «Ісламскай дзяржавай».
Ісламскі ўніверсітэт Аль-Азхар у Каіры і праваслаўны Копцкі Патрыярхат падпісалі пагадненне, у якім былі закрануты прынцыпы, якія тычацца абароны дзяцей ад сексуальнай эксплуатацыі.
Псіхічна хворыя, якія не маюць смяротных хвароб, паступова робяцца ахвярамі легальных забойстваў, бо сярод грамадства, якое дазволіла эўтаназію, чым далей, тым болей пашыраецца культура смерці, кажуць медыкі.
Дыяцэзія горада Фрэсна ў ЗША абвясціла аб даследаванні cтатуі Божай Маці з Гвадэлупы, якая, паводле сцвярджэння яе ўладальнікаў і сведкаў, «плача» на працягу паўтара года.
Знакаміты хор папскай Сікстынскай капэлы 18 мая дасць канцэрт у царкве, на дзвярах якой Марцін Лютэр павесіў свае 95 тэзісаў, якія паклалі ў 1517 годзе пачатак Рэфармацыі.
Праваслаўны дабрачынны фонд «Памочнік і заступнік» у Маскве пры спрыянні Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці выдаў новы даведнік для бяздомных — у ім сабрана актуальная інфармацыя аб тым, дзе бясплатна паесці, памыцца, атрымаць вопратку, пераначаваць, атрымаць медыцынскую і сацыяльную дапамогу.
Каля 40 тысяч хрысціянскіх бежанцаў падвяргаюцца дыскрымінацыі з боку мусульман у палатачных гарадках для мігрантаў, паведамляе са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне выданне Christian Today.
10 мая споўнілася 10 гадоў з дня, калi Канстытуцыйны суд Калумбіі вынес рашэнне аб выключэннi абортаў з ліку дзеянняў, якія караюцца крымінальна. Як падкрэслiлi лiдары руху «За жыццё», гэта не святкаванне прагрэсізму, а ўспамін гадавіны смерці мільёнаў маленькiх калумбійцаў.
Джыша была студэнткай, вывучала права, ёй было 28 гадоў. Яна стала не першай ахвярай насілля сярод індыйскіх жанчын, асабліва з касты далітаў, што выклікала абурэнне Касцёла ў Індыі.
Іспанскі вандроўнік і заваёўнік Эрнан дэ Сота ўсталяваў драўляны крыж у індзейскай вёсцы ў 1541 годзе, і археолагі думаюць, што знайшлі сляды гэтай гістарычнай падзеі.
Пуэртарыканец Фернанда Казанова, вядучы праграм «Абаронім сваю веру», «Я дома», якія транслююцца ў каталiцкай медыясетцы EWTN, 14 мая наведае Ліму (Перу) для правядзення канферэнцыі пад назвай «Католік, навучыся любіць сваю веру».