Прафесар Джон Рональд Руэл Толкін быў перакананым католікам і ў сваіх прасякнутых хрысціянскай тэалогіяй кнігах адлюстроўваў барацьбу за свабоду ад тыраніі зла. Нядаўна брытанскае радыё «BBC» знайшло раней забыты запіс інтэрв'ю са знакамітым пісьменнікам.
Першую ў Расіі капліцу міру адкрылі на ваенна-мемарыяльных могілках у Расошках пад Валгаградам. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел пасол ФРГ у Расіі Рудзігер фон Фрыч.
Папскі дарадчык і гандураскі кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга з «вялікім непакоем» глядзіць на Злучаныя Штаты Амерыкі і прэзідэнцкую выбарчую кампанію, якая там адбываецца. Выбары прэзідэнта ЗША, ужо 58-я па ліку, запланаваны на 8 лістапада гэтага года.
8 верасня ў Маскве завяршылася Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці і 25-годдзя аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі.
6 верасня ў Бангі — сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі — было падпісана Рамкавае пагадненне па пытаннях узаемнага інтарэсу паміж Святым Пасадам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведаў аленяводчую брыгаду №1 прадпрыемства «Канчаланскі» на Чукотцы. Праваслаўны іерарх перадаў людзям Біблію, ікону і іншыя падарункі, а таксама ўзнагародзіў царкоўным ордэнам шматдзетную маці.
У Бельгіі адбываецца сапраўдная «вайна» за выкладанне рэлігіі ў школах. Фармальна вернікі маюць права на адну гадзіну прадмета ў дзяржаўных школах і дзве – у рэлігійных.
«Самая вялікая праблема на сёння ў Сірыі — гэта пакаленне, якое нарадзілася і расло ў перыяд вайны і страціла вельмі шмат магчымасцяў, якія дазволілі б яму быць добрым пакаленнем, быць добрай моладдзю, якая будзе весці Сірыю наперад», — кажа сірыйскі езуіт а. Тоні Хомсі SJ у інтэрв’ю Jezuici.pl.
Святая Імша ў інтэнцыі сем'яў і мігрантаў, на якой сабралася каля 18 тысяч вернікаў, завяршыла «Марш для сем'яў», арганізаваны ў інтэнцыі многіх мексіканскіх сем'яў, падзеленых мяжой. Гэтая ініцыятыва з'яўляецца часткай святкавання Года Міласэрнасці ў Мексіцы.
3 верасня, напярэдадні кананізацыі Маці Тэрэзы, брытанская спявачка з албанскімі каранямі Рыта Ора выканала спеў «Што за дзіця» ў рымскай базыліцы святога Паўла за мурамі.
Арцыбіскуп Дуалы перадаў асуджаным, якія адбываюць пакаранне ў цэнтральнай турме Камеруна, пасланне ад Святога Айца. У ім Папа Францішак запэўнівае вязняў, што памятае ў малітве пра іх, іх блізкіх і сяброў, а таксама пра ўсіх, хто суправаджае іх «на гэтым этапе жыцця».
Прэзідэнт Рэспублікі Косава, часткова прызнанай у свеце дзяржавы ў Паўднёвай Еўропе, Хашым Тачы на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра магчымы візіт Папы Рымскага Францішка ў Косава.
«У індыйскім горадзе Калькута кананізацыю Маці Тэрэзы адзначылі 4 верасня ўрачыстай святой Імшой. Сёстры, заснаванага Маці Тэрэзай ордэна Місіянерак Міласэрнасці раніцай у нядзелю здзейснілі пілігрымку да магілы святой, ўсклалі кветкі, запалілі свечкі і спявалі песні ў гонар “Анёла бедных”» - паведаміла французскае інфармацыйнае агенцтва AFP.
11 верасня ў Карагандзе адбудзецца беатыфікацыя выдатнага дзеяча ХХ стагоддзя, «апостала Казахстана» кс. Уладзіслава Букавінскага.
Футбольны клуб «Рома» згуляў 3 верасня на Алімпійскім стадыёне ў Рыме дабрачынны матч з аргенцінскай камандай «Атлеціка Сан-Ларэнса дэ Альмагра», прыхільнікам якой з’яўляецца папа Францішак.