Каралеўская пара Іспаніі прыняла ўдзел у пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны. Дон Фэліпэ і донья Лецісія атрымалі запрашэнне на гэтае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю заснавання епіскапату.
Кожны іспанец выдаткуе ў сярэднім 682 еўра на пакупкі з нагоды свята Нараджэння Пана ў 2016 годзе.
З 16 па 19 лістапада ў шатландскім горадзе Глазга адбылася сустрэча біскупаў, адказных за камунікацыі ў мясцовых Канферэнцыях Біскупаў, а таксама прэс-сакратароў епіскапатаў, якія ўваходзяць у Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ).
Адна з самых вядомых кніг Бібліі — Кніга прыпавесцяў Саламона — упершыню перакладзена на якуцкую мову. Пераклад падыхтаваны перакладчыцкім аддзелам Якуцкай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы ў супрацоўніцтве з Інстытутам перакладу Бібліі.
Скульптурныя партрэты ўсіх патрыярхаў Маскоўскіх і ўсяе Русі узвядуць побач з храмам Хрыста Збаўцы ў цэнтры Масквы. З такой прапановай выступіла Маскоўская гарадская дума.
Актрыса Патрыцыя Хурляк, вядомая ў Польшчы не толькі ролямі ў кіно і серыялах, але і аўтабіяграфічнай кнігай «Навяртанне вядзьмаркі», выставіла на аўкцыён сваю калекцыю лялек Барбі.
Прыкладна 52 працэнты з ліку амерыканскіх католікаў, якія прыйшлі на выбары прэзідэнта ЗША у гэтым месяцы, прагаласавалі за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.
17 лістапада некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Тайбэя, адміністрацыйнага цэнтра вострава Тайвань, каб выказаць пратэст супраць планаў уладаў легалізаваць аднаполыя саюзы.
Святыя Дзверы Юбілею Міласэрнасці закрыліся і ў Антарктыдзе — у самай першай каталіцкай капліцы св. Францішка Асізскага, пабудаванай сярод леднікоў у 1976 годзе.
У творы Пушкіна «Казка пра папа і пра работніка яго Балду» не варта рабіць цэнзурныя праўкі. Пра гэта журналістам распавёў старшыня выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент.
Адзін з галівудскіх акцёраў Марк Уолберг не баіцца казаць, што каталіцкая вера для яго з’яўляецца найважнейшым аспектам жыцця і што свой дзень ён не можа пачаць без малітвы.
Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» прадставіў у Мадрыдзе даклад аб свабодзе веравызнання ў свеце. Як сведчаць вынікі праведзенага даследавання, радыкальны іслам з'яўляецца «галоўнай пагрозай» рэлігійнай свабодзе, а хрысціянства — рэлігія, якая найбольш пераследуецца ў свеце.
Губернатар Смаленскай вобласці паведаміў, што рыма-каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смаленску будзе перароблены пад філармонію.
19 лістапада ў Цiхуане (Мексіка) пройдзе дзень малітвы да Мацi Божай Гвадэлупскай пад дэвізам «Мост любові, міра і міласэрнасці». Вернiкi збяруцца разам, каб прасiць Панну Марыю аб апецы i абароне для імігрантаў у Мексіцы i за яе межамi. Маці Божая Гвадэлупская — найбольш шанаваная святая Мексікі і ўсёй Лацінскай Амерыкі.
У 2016 годзе звыш 4,2 тысяч мігрантаў загінула ў Міжземным моры. Яны хацелі трапіць у Еўропу. Такія даныя прадставіла Міжнародная арганізацыя па спавах міграцыі.