Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Мексіка: выкрадзены святар знойдзены жывым
16.11.2016 07:50

54-гадовы кс. Хасэ Луіс Санчэс Руіс, выкрадзены 11 лістапада ў горадзе Катэмака на ўсходзе Мексікі, быў знойдзены жывым, але на яго целе бачныя выразныя знакі катавання.

 
Так выглядала святая Ішма падчас Другой сусветнай вайны (+відэа)
15.11.2016 15:22

Людзі часам забываюць пра тое, што ў часы Другой сусветнай вайны сваім жыццём рызыкавалі не толькі салдаты. Сярод «змагароў» было і шмат святароў. Яны не забівалі праціўнікаў, але маліліся і цэлебравалі Эўхарыстыю.

 
Арцыбіскуп Піццабала: Ізраіль і Палестына павінны самі захацець выйсці з крызісу
15.11.2016 14:40

«Сітуацыя на Святой Зямлі непакоіць. У жыхароў як Ізраіля, так і Палесціны не стае волі, каб выйсці з тупіку, які склаўся. А калі яны не хочуць, то нішто звонку да гэтага іх не прымусіць», — лічыць арцыбіскуп П’ербатыста Піццабала, новы Апостальскі Адміністратар лацінскага Патрыярхату Іерусаліма.

 
У сеціве з’явіўся сацыяльны ролік «Пастка» на тэму выбару паміж жыццём і абортам
15.11.2016 12:37

Якасны і моцны сацыяльны ролік «Пастка», прысвечаны выбару: аборт ці жыццё. Перад такім пытаннем аказалася галоўная гераіня роліка — непаўналетняя дзяўчына з веруючай сям’і, якая разлічвала на іншую бліжэйшую будучыню, чым мацярынства.

 
Мастак з Новакузнецка дамаляваў карціну да Вінчы «Пакланенне мудрацоў»
14.11.2016 14:29

Навакузнецкі мастак Канстанцін Дзверын паспрабаваў дамаляваць незакончаную працу Леанарда да Вінчы «Пакланне мудрацоў».

 
У другой частцы «Пакутаў Хрыстовых» Мэл Гібсан плануе паказаць Хрыста ў адхлані
11.11.2016 17:06

Рэжысёр аднаго з самых вядомых фільмаў пра муку і смерць Езуса Хрыста працуе над другой часткай «Пакутаў Хрыстовых». У адным з інтэрв’ю на папулярным амерыканскім шоў  The Late Show Мэл Гібсан агучыў новыя факты пра гэты фільм.

 
Сусветнай асацыяцыі хрысціянскіх СМІ SIGNIS — 65 гадоў
11.11.2016 10:55

Падтрымка і развіццё хрысціянскага кінематографа, тэлебачання, інтэрнэта і іншых СМІ ва ўсім свеце, абарона хрысціянскіх каштоўнасцей у культуры, развіццё сеткі новых камунікацый і міжнароднае міжканфесійнае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій — мэта дзейнасці Сусветнай асацыяцыі хрысціянскіх сродкаў масавай інфармацыі SIGNIS, якая ў гэтыя дні адзначае сваё 65-годдзе.

 
Халдзейскі патрыярх прапанаваў стварыць Раду Цэркваў у Іраку
11.11.2016 08:42

Халдзейская патрыярхія вывучае праект стварэння Рады Цэркваў у Іраку, у які б увайшлі ўсе Цэрквы і царкоўныя супольнасці, якія прысутнічаюць на іракскай тэрыторыі. Паводле задумы аўтараў праекта, гэты орган змог бы прадстаўляць хрысціян Ірака перад цэнтральнымі і мясцовымі органамі ўлады.

 
Пра фацімскія аб’яўленні здымуць анімацыйны фільм (+фрагмент)
10.11.2016 12:30

У сеціве з’явіліся фрагменты новага анімацыйнага фільма, які распавядае пра аб’яўленні Маці Божай у Фаціме.

 
Першы ісламскі ўніверсітэт Еўропы з’явіцца ў Іспаніі
10.11.2016 12:02

Ва ўніверсітэце горада Сан-Себасцьян па ініцыятыве мараканскага грамадскага руху «Справядлівасць і духоўнасць» адкрыецца першы ў Іспаніі ісламскі ўніверсітэт.

 
У Новай Зеландыі пабудавалі святыню з кардону
10.11.2016 09:12

Архітэктар Сігэру Бан стварыў дызайн кардонавай святыні ў новазеландскім горадзе Крайстчэрч. Яго пабудавалі на месцы старажытнай англіканскай святыні 1864 года, якая была разбурана пяць гадоў таму падчас землятрусу.

 
У Маскве стартаваў чацвёрты аўтапрабег у падтрымку бяздомных
09.11.2016 14:35

Чацвёрты дабрачынны аўтапрабег «Надзея» ў падтрымку бяздомных людзей распачаўся ў Маскве. У гэтым годзе акцыя ахопіць 10 гарадоў Цэнтральнай, Паўднёвай і Паўночна-Каўказскай федэральных акругаў Расіі: Варонеж, Шахты, Растоў-на-Доне, Краснадар, Наварасійск, Стаўрапаль, Элісту, Астрахань, Валгаград і Тамбоў.

 
Лондан: для ўраду кансерватыўныя хрысціяне — гэта экстрэмісты
09.11.2016 12:30

Кансерватыўныя хрысціяне могуць стаць ахвярай барацьбы з рэлігійным эктрэмізмам. Пра гэта папярэджвае прымас Англіканскай Царквы.

 
Швейцарыя: петыцыя ў абарону крыжоў у грамадскіх месцах пададзена ў канцылярыю краіны
09.11.2016 10:10

Амаль 25 тысяч швейцарцаў падпісалі петыцыю, пададзеную 4 лістапада ў Федэральную канцылярыю альпійскай рэспублікі. Падпісанты просяць пакінуць крыжы ў грамадскіх месцах краіны.

 
У Іспаніі запусцілі першы ў свеце сайт па зборы ахвяраванняў на Каталіцкі Касцёл
09.11.2016 08:21

7 лістапада Каталіцкі Касцёл у Іспаніі запусціў інтэрнэт-партал www.donoamiiglesia.es, на якім у рэжыме анлайн можна будзе залічваць «рэгулярныя або аднаразовыя» ахвяраванні, прызначаныя Касцёлу ў Іспаніі ў цэлым або адной з 79 дыяцэзій, ці адрасна ў адну з 23 тысяч парафій.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 22 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.