Калядныя святы ў многіх гарадах Швецыі сёлета могуць прайсці без традыцыйных агнёў і ілюмінацыі. Фармальна новую забарону звязваюць з «мерамі бяспекі» ў святочныя дні.
Сродкі для фінансавання праекта збіраюць на адной з самых вядомых краундфандынгавых пляцовак у інтэрнэце Kickstarter.
38 католікаў, якія былі закатаваны ў гады камуністычнага рэжыму, былі абвешчаны благаслаўлёнымі 5 лістапада ў горадзе Шкодэр (Албанія). Цырымонію беатыфікацыі ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
Яны проста едуць у аўтамабілі і падпяваюць услед за Джасцінам Тымберлэйкам і Тэйлар Свіфт. Але як яны гэта робяць!
Былы ігрок каманды англійскай футбольнай прэм’ер лігі «Манчэсцер Юнайтэд» Філіп Малрайн выбраў незвычайны шлях пасля футбольнай кар’еры — ён рыхтуецца прыняць прэзбітэрскае пасвячэнне.
Не толькі хрысціянскія, але і мусульманскія салдаты, а таксама члены службы бяспекі ахоўваюць касцёлы ў іракскіх мясцовасцях, вызваленых ад атрадаў так званай Ісламскай дзяржавы.
На працягу некалькіх гадоў ірландскі ляснічы таемна высаджваў дрэвы, змяшчаючы іх у форме кельцкага крыжа. Цяпер дрэвы выраслі, і дзіўная выява ўпершыню была заўважана з паветра.
Прадстаўнік Святога Айца прыняў удзел у першым этапе мірных перамоваў паміж урадам і апазіцыяй у Венесуэле. Сустрэча прайшла 30 кастрычніка ў Каракасе ў прысутнасці міжнароднай дэлегацыі. Апостальскую Сталіцу на ёй прадстаўляў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, былы старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.
Праграма для смартфонаў Confesor GO, з дапамогай якой можна знайсці бліжэйшага да твайго месцазнаходжання спаведніка, выпушчана ў Іспаніі.
Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы запэўніў, што разбураныя землятрусам касцёлы будуць адбудаваны нанова. Аб гэтым распавёў журналістам арцыбіскуп Спалета-Норчы Рэната Бакарда.
У папулярнай камп'ютэрнай гульні «Цывілізацыя» рэлігія мае вялікае значэнне, уплываючы на лёс цэлай планеты, таму не дзіўна, што стваральнікі гульні не першы раз звяртаюцца за натхненнем да хрысціянскай музыкі.
Упершыню за апошнія 500 гадоў вучоныя знялі мармуровую пліту з месца пахавання Хрыста ў іерусалімскай святыні Гробу Пана, каб даведацца, як першапачаткова выглядала магіла.
11 лістапада ў Нітры адбудзецца прэм’ера мюзікла пра Папу Яна Паўла ІІ пад назвай «Прафесія — Папа». Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Габрыэль Дусік, які калісьці пісаў музыку да «Quo vadis» Генрыка Сянкевіча, а аўтар лібрэта — пісьменнік Даніэль Хаўер, вядомы ў Славакіі як аўтар шэрагу кніг для дзяцей і моладзі.
Амерыканскі гурт Pentatonix, якія выконвае песні а капэла, запісаў сваю версію песні Hallelujah. Відэакліп на гэту кампазіцыю музычная каманда прадставіла на сваім афіцыйным youtube-канале.
29 кастрычніка ў Кракаве пройдзе прабег Божай Міласэрнасці. Як падкрэсліваюць арганізатары, мэта акцыі — праз гульні і забаву пазнаць месцы і асобаў, звязаных з культам Божай Міласэрнасці.