Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Грэцкай Праваслаўнай Царквы і Армянскай Апостальскай Царквы паведамілі, што рэстаўратары цалкам адкрыюць доступ да Святога Гробу ў святыні Гробу Пана ў Ерузалеме ў 2017 годзе.
Незвычайны аўтобус Міласэрнасці адправіўся ў гэтыя дні на вуліцы Сеула. Кіруе ім кс. Вінчэнцо Бардо, італьянскі місіянер, адказны за сталовыя і начлегі для бяздомных у сталіцы Карэі. Кожны дзень такія цэнтры наведвае каля паўтысячы беспрытульных.
Былы Апостальскі Нунцый у Беларусі (2001-2004 гг.) арцыбіскуп Іван Юркавіч у лютым 2016 года быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Святога Пасаду пры структурах ААН у Жэневе і Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
На 93-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра законная, якая заснавала каталіцкую тэлевізійную сетку ў ЗША.
Больш за 200 тысяч людзей ўжо выказалі жаданне бачыць хітон Езуса, з-за якога кідалі лёсы жаўнеры на Галгоце.
Маскоўскі Інстытут перакладу Бібліі скончыў 23-гадовую працу па перакладзе Святога Пісання на татарскую мову.
У выніку тэракту ў Пакiстане загінула па розных даных каля 65 чалавек i больш за 250 атрымалі раненні. Тэрарыст-смяротнік здзейсніў самападрыў у парку, дзе на Вялікдзень сабраліся шматлікія хрысцiянскiя вернікi.
Хрысціянскія цэрквы ў Бельгіі ў малітве на Велікодны панядзелак, 28 сакавіка, хочуць ушанаваць памяць ахвяр нядаўніх тэрарыстычных актаў. Паніхіда, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мэхэлен і арцыбіскуп Бруселя Ёзэф Дэ Кэсэль, пачнецца ў каталіцкай катэдры сталіцы Святых Міхала і Гудула вечарам у 18.00.
На думку кіраўніка Евангельска-Лютэранскай Царквы Латвіі архіепіскапа Яніса Ванагса, тэрарыстычныя атакі ў Еўропе могуць прывесці да таго, што Латвія праз паўстагоддзя стане мусульманскай дзяржавай.
Маладыя пілігрымы, якія прыбудуць з Кракава, згодна з патрабаваннямі Папскага Савета па справах свецкіх, атрымаюць не толькі падрыхтаваную духоўную праграму, а таксама пражыванне і харчаванне.
Крымскія католікі кожны год праводзяць незвычайны Крыжовы шлях. Яны падымаюцца на гару Стаўры-Кая, вышыня якой 663 м над узроўнем мора. Адбываецца гэта звычайна напярэдадні Пальмовай нядзелі. Пра тое, як праходзіць гэтае набажэнства, распавядае адна з яго ўдзельніц — Кацярына Левандоўская з Севастопаля.
1300 чалавек прынялі ўдзел у пралайф конкурсе для моладзі «Дапамажы выратаваць жыццё безабароннаму», — паведаміла Польская асацыяцыя па абароне чалавечага жыцця.
Нацыянальны сход Пакістана прыняў рэзалюцыю, якая дае хрысціянам магчымасць святкаваць Вялікдзень як выхадны дзень. Індуістам таксама дадзена магчымасць атрымаць выхадныя ў іх найважнейшыя святы Холі і Дзівалі. Рэзалюцыя падрыхтавана Ванквані Рамешам Кумара, прадстаўніком Асамблеі індуісцкай веры, як паведаміла інфармацыйнае агенцтва AsiaNews.
Больш за 3 200 жыхароў Кiтая стануць новымi членамi Каталіцкага Касцёла. Маладыя пары i нават цэлыя сем'і прымуць cакрамэнт хросту падчас Пасхальнай вігіліі ў Вялікую суботу, 26 сакавіка, у Ганконгу.
Зваротам з асуджэннем тэрору адрэагавала мусульманская абшчына ў Аўстрыі на навіны аб тэрактах у Бруселі.