Нягледзячы на абвешчаны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці, у першым квартале 2016 года знізілася колькасць пілігрымаў і турыстаў, якія наведваюць Рым.
Скарб з фрагментамі запісаў на старажытнаяўрэйскай мове быў знойдзены нядаўна ў Ізраілі. Вучоныя прыйшлі да выніку, што асноўная частка кніг Танаха (яўрэйская назва Бібліі) была напісана нашмат раней, чым прынята лічыць.
«Гэтыя людзі з зямнога пункту гледжання маюць мала, але іх трываласць і надзея проста ўражваюць», — сказаў арцыбіскуп Нью-Ёрка кардынал Цімаці Долан пра іракскіх католікаў, дзясяткі тысяч з якіх сталі ахвярамі пераследу ісламістаў.
«Моладзь — надзея Касцёла, ці Касцёл — надзея моладзі?» — пад такой назвай 13 красавіка распачаўся міжнародны сімпозіум у Кракаве, правядзенне якога запланавана ў кантэксце падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца напрыканцы ліпеня.
«Як жа моцна Бог любіць нас, што даў нам такі цудоўны дом», — кажа амерыканскі астранаўт Майкл Масіміна, распавядаючы пра свае ўражанні ад назірання прыгажосці Зямлі і велічы Божага стварэння з адкрытага космасу.
«Калі вы бачыце Зямлю з космасу і бачыце ўсю гэтую прыгажосць, то цяжка адмаўляць, што гэта было створана нейкай вышэйшай сілай», — кажа астранаўт і католік Майк Хопкінс.
Пра падзею, якая «мае прыкметы эўхарыстычнага цуду», паведаміў у апублікаваным 10 красавіка спецыяльным паведамленні біскуп Легніцы Збігнеў Кернікоўскі. Паведамленне будзе агучана 17 красавіка ва ўсіх святынях Легніцкай дыяцэзіі.
Маскоўскі Патрыярхат і Рыма-Каталіцкі Касцёл у Расіі будуць разам садзейнічаць аднаўленню хрысціянскіх святыняў у Сірыі.
Біблія ў поўным складзе цяпер даступная на 563 мовах, у той час як у 2014 гэтая лічба складала 542. Пра гэта паведаміла Нямецкае біблійнае таварыства са спасылкай на статыстычныя даныя Міжнароднага біблійнага таварыства ў Лондане.
Новыя царкоўныя прытулкі для цяжарных і тых жанчын, якія знаходзяцца ў крызіснай сітуацыі, адкрыюцца ў 13 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.
Канстытуцыйны суд Калумбіі разгледзеў заявы з боку некалькіх актывістаў ЛГБТ-руху і аднаполых пар, якія хацелі б стварыць афіцыйныя матрыманіяльныя саюзы і патрабуюць тыя ж правы, што і традыцыйныя пары.
Прэм’ера першай часткі серыяла для паўночнаамерыканскай аўдыторыі адбылася ў эфіры National Geographic Channel 3 красавіка. Галоўным пытаннем першага эпізоду серыяла, які атрымаў назву «Па той бок смерці», стала: «Што адбываецца, калі мы паміраем?»
Культавым творам стала песня амерыканскага музыканта Крыстафера Тына «Baba Yetu» — «Ойча наш» на афрыканскай мове суахілі.
Вера займае важнае месца ў сістэме каштоўнасцяў рускіх цыган. Пра гэта паведаміў Усерасійскі цэнтр даследаванняў грамадскага меркавання па выніках даследаванняў напярэдадні Міжнароднага дня цыган, што адзначаецца 8 красавіка.
Такое рашэнне прапанаваў міністр унутраных спраў Чэхіі Мілан Хованец пасля ўцёкаў групы з 25 бежанцаў у Германію.