Ксёндз Лука Віллеберг, які служыць капеланам ў 82-й парашутна-дэсантнай дывізіі ЗША, пабіў рэкорд хуткасці ўсёй амерыканскай арміі падчас маршу на 12 міль (больш за 21 км).
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Бельгіі апублікавала заяву, у якой выказала свае думкі і эмоцыі ў сувязі з крывавымі тэрарыстычнымі актамі, якія адбыліся ў сталіцы краіны.
Пасля таго, як каталіцкая семінарыя ў горадзе Бахдзіда перастала дзейнічаць з-за акупацыі ісламістаў, чатыры семінарысты вырашылі не спыняць навучанне, а працягваць свой шлях да святарства.
Грамадства сабрала каля 425 тысяч долараў, каб выкупіць на англійскім аўкцыёне пярсцёнак, які належаў каталіцкай святой, ваярцы і нацыянальнай гераіні Францыі.
Прайшло два гады з таго часу, як Каміла Брузоццi пачала самастойна хадзіць, нягледзячы на самыя несуцяшальныя прагнозы ўрачоў пасля жорсткага збіцця і шматлікіх цяжкіх траўмаў, учыненых над дзяўчынкай уласнай мацi i айчымам.
Гарадская рада горада Кордавы адмаўляе католікам у праве на катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў перабудаваны з мячэці пасля вызвалення Іспаніі ад маўраў.
Парламенцкая асамблея ў Мадрыдзе адхіліла прадстаўленую палітычнай партыяй «Грамадзяне» («Ciudadanos») прапанову закона аб сурагатным мацярынстве.
Дэпутаты ніжняй палаты чылійскага парламента прынялі законапраект, які дазваляе аборты ў выпадку рызыкі для жыцця маці, цяжарнасці ў выніку згвалтавання і нежыццяздольнасці дзіцяці.
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Нігерыі лічыць барацьбу з карупцыяй нед'емнай часткай духоўнага адраджэння краіны і паспяховай барацьбы з ісламскім тэрарызмам.
Яшчэ ў 2007 годзе Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША прыняла дакумент «Фармацыя свядомасці верніка-грамадзяніна». У ім іерархі не дыктуюць, за якую партыю ці кандыдата католік павінен галасаваць, аднак агучваюць прынцыпы, якімі вернік павінен кіравацца пры выбары.
Арцыбiскуп Дэнвера (ЗША) мансеньёр Самуэль Акіла ўзначалiў эўхарыстычную працэсію ля цэнтра планавання сям’і «Planned Parenthood». «Гэта быў сапраўдны момант ласкі, час благаслаўлення, каб памалiцца аб навяртаннi сэрцаў», — сказаў арцыпастыр.
«An Leabhar Aifrinn Rómhánach» будзе служыць тым, хто цэлебруе святую Імшу на ірландскай мове, а таксама дапаможа захаваць родную мову «зялёнай выспы» як жывую мову набажэнства.
У Кіеве 18 сакавіка адбудзецца прэм’ера фільма «Тыя, што верныя», у якім распавядаецца пра выйсце Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы (УГКЦ) з падполля.
У бліжэйшы час чакаецца адкрыццё яшчэ дзвюх секцый музейнага комплекса ў Ерузалеме. Першая секцыя музея Святой Зямлі ў Ерузалеме адкрываецца 17 сакавіка. Пра гэта паведамляе партал Asianews.
У Драгабычы Львоўскай вобласці Украіны невядомыя пашкодзілі скульптуру Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Ад помніка, размешчанага ля ўваходу ў касцёл святога Барталамея, у ноч на 14 сакавіка адпілілі руку з крыжам.