Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Мексіка: каля 400 тысяч валанцёраў дапамагаюць падчас візіту Папы Францішка
16.02.2016 12:02

У працах, звязаных з распачатым у пятніцу візітам Папы Францішка ў Мексіку, дапамагае каля 400 тысяч валанцёраў.

 
У калысцы англіканства — замку Хэмптан-Корт — упершыню за апошнія 450 гадоў прайшло каталіцкае набажэнства
15.02.2016 11:42

У капэле замка Хэмптан-Корт вячэрняе набажэнства здзейсніў кардынал Вінсэнт Нікалс, прымас католікаў Англіі і Уэльса.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці заклікаў украінцаў з разуменнем ставіцца да кампрамісных момантаў сустрэчы Папы Францішка з Патрыярхам Кірылам
15.02.2016 09:34

Некалькі пунктаў сумеснай дэкларацыі, падпісанай Папам Францішкам і Патрыярхам Кірылам, датычыліся Украіны — узброенаму канфлікту на ўсходзе краіны, уніяцтву, расколу ў Праваслаўнай Царкве ва Украіне — і былі вельмі неадназначна ўспрыняты часткай украінскага грамадства.

 
Былы Нунцый у Беларусі ўзначаліў прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы пры ААН
15.02.2016 09:15

13 лютага стала вядома, што Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Івана Юркавіча, цяперашняга Апостальскага Нунцыя ў Расіі і Узбекістане, Пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Жэневе і Пастаянным назіральнікам пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

 
Прадстаўнік РПЦ: Падрыхтоўка да сустрэчы Папы Рымскага з Патрыярхам пачалася яшчэ ў 1996 годзе
12.02.2016 15:00

Супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў па міжхрысціянскіх справах Рускай Праваслаўнай Царквы святар Аляксей Дзікароў распавёў пра тое, як праходзіла падрыхтоўка да сустрэчы Папы Рымскага і Патрыярха.

 
Амерыканскія студэнты пабудавалі са снегу капліцу на 140 парафіян
12.02.2016 11:37

Каталіцкія студэнты Мічыганскага тэхналагічнага ўніверсітэта не засталіся ў сваіх пакоях з кубкамі гарачага шакаладу, калі ў наваколлі выпаў снег.

 
500 папскіх ружанцаў падорана вязням падуанскай турмы
12.02.2016 11:37

Папа Францішак падарыў 500 ружанцаў зняволеным турмы ў Падуі. Святы Айцец зрабіў гэта па просьбе аднаго са зняволеных, які месяц таму прымаў удзел у прэзентацыі кнігі «Міласэрнасць — гэта імя Божае».

 
3500 журналістаў акрэдытавана на візіт Папы ў Мексіку
12.02.2016 10:42

Візіт Папы Францішка ў Мексіку, які пачынаецца 12 лютага, выклікаў вялікую цікавасць у прадстаўнікоў СМІ. Галоўны арганізатар візіту біскуп Эўджэніо Ліра праінфармаваў радыё Формула, што шасцідзённы візіт Пантыфіка будуць асвячаць 3500 журналістаў.

 
У Інданезіі наладжана міжрэлігійнае супрацоўніцтва ў сферы планавання сям'і
11.02.2016 15:50
Планаванне сям'і «нельга зводзіць толькі да пытання кантролю над нараджальнасцю, але яно павінна ўключаць усе аспекты сужэнства і рэкамендацыі cужэнцам у тым, каб дзеці былі здаровыя і ўключаны ў грамадскае жыццё, а сям'я квітнела эканамічна»
 
Католікі Расіі моляцца аб поспеху сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла
11.02.2016 15:30

Арцыбіскуп Паоло Пеццы, ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве, з нагоды сустрэчы кіраўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёла звярнуўся да рускіх католікаў з заклікам малітвы аб паспяховасці гэтай гістарычнай падзеі.

 
У Абхазіі забаранілі аборты
10.02.2016 12:44

Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Абхазіі Рауль Хаджымба падпісаў закон, які забараняе аборты.

 
У Сальвадоры затрымалі вайскоўцаў, якіх падазраюць у забойстве шасці езуітаў 27 гадоў таму
10.02.2016 12:23

Як паведамляе «The Washington Post», сальвадорская паліцыя арыштавала чатырох былых ваенных, якія знаходзіліся ў крымінальным вышуку за забойства шасці езуітаў у 1989 годзе.

 
Каталіцкая асацыяцыя па барацьбе з педафіліяй у Італіі: злачынная бяздзейнасць грамадства прывяла да мільёна ахвяраў
10.02.2016 10:28

Святар Фартуната Дзі Нота, заснавальнік і прэзідэнт італьянскай асацыяцыі «Метэр» па барацьбе з сексуальнымі злачынствамі супраць непаўналетніх, у чарговы раз заявіў, што дзіцячая парнаграфія ў сеціве ўзрастае пры ўсеагульным маўчанні.

 
У Італіі выступаюць супраць прапаганды гомасексуалізму
10.02.2016 10:00

Масімо Гандальфіні, старшыня «Камітэта па абароне нашых дзяцей», скіраваў афіцыйны ліст кіраўніцтву тэлебачання RAI з просьбай не выкарыстоўваць прысутнасць Элтана Джона на фестывалі ў Сан-Рэма для прапаганды гомасексуалізму.

 
Брытанскія даследчыкі выявілі, што веруючыя людзі шчаслівейшыя за няверуючых
09.02.2016 16:00

Брытанскія даследчыкі выявілі, што веруючыя людзі больш шчаслівыя за іншых, але больш схільныя да трывогі. Пра гэта сведчаць даныя справаздачы Офіса нацыянальнай статыстыкі (ONS), як паведамляе сайт Christiantoday.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 54 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.