Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Турцыі будзе ўзведзена самая высокая статуя Панны Марыі
26.02.2016 11:50

Мэр турэцкага горада Сельчук Зэйнэль Бакыджы распавёў, што каля падножжа Гары Салаўёў будзе ўзведзена самая вялікая ў свеце статуя Марыі. На ўзгорку знаходзіцца дом Марыі, дзе, паводле адной з традыцый, пражыла апошнія гады свайго жыцця Маці Есуса Хрыста.

 
Каталіцкі шпіталь першым у свеце перасадзіў падлетку новае штучнае сэрца
26.02.2016 11:15

16-гадовая дзяўчына стала першым у свеце пацыентам з новай мадэллю штучнага сэрца, паведаміў каталіцкі шпіталь Bambino Gesù, які належыць Святому Пасаду.

 
У Нігерыі армія вызваліла 195 чалавек, узятых у палон ісламістамі
26.02.2016 11:00

Нігерыйская армія паведаміла, што вызваліла 195 чалавек, якіх утрымлівала  ісламісцкая тэрарыстычная група «Боко Харам».

 
Каталіцкія біскупы Нігерыі заклікаюць урад змяніць эканамічную палітыку
25.02.2016 12:00

Краіне варта зменшыць залежнасць ад гандлю нафтай і спрыяць развіццю сярэдняга і дробнага бізнесу, лічыць Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў афрыканскай дзяржавы.

 
Брытанскі «Аўтобус міласэрнасці» запрашае католікаў да споведзі
25.02.2016 10:36

Дыяцэзія Сэлфард у Англіі выкарыстоўвае двухпавярховы аўтобус, каб заклікаць католікаў, якія перасталі наведваць святую Імшу, аднавіць еднасць з Касцёлам.

 
Салезіяне ў Алепа: свет не можа ігнараваць трагічнага становішча Сірыі
25.02.2016 06:29

Свет не можа заплюшчыць вочы на трагічнае становішча Сірыі: з такім заклікам выступіў ксёндз Лучана Бураці SDB, які працуе ў горадзе Алепа.

 
29 лютага пачынаецца акрэдытацыя журналістаў на СДМ 2016
24.02.2016 12:58

29 лютага пачынаецца працэс акрэдытацыі журналістаў на Сусветныя дні моладзі і візіт Святога Айца Францішка ў Польшчу.

 
У цэнтры холаду: 8 хрысціянскіх святыняў у Антарктыдзе
24.02.2016 09:45

Антарктыда — найбольш суровая кліматычная вобласць Зямлі з нізкімі тэмпературамі паветра, моцнымі вятрамі, снежнымі бурамі і туманамі. Сярэдняя зімовая тэмпература тут дасягае -60° С.

 
Біскупы Калумбіі выступаюць супраць абортаў як прафілактыкі вірусу Зіка
24.02.2016 09:28

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Калумбіі скрытыкавала прапановы зрабіць аборты жанчынам, інфіцыраваным вірусам Зіка, які распаўсюджваюць трапічныя камары.

 
Хрысціянскім бежанцам у Германіі пагражаюць мігранты-мусульмане
23.02.2016 10:48

Пераслед хрысціян працягваецца нават у еўрапейскіх лагерах для бежанцаў, адзначыў арцыбіскуп Кёльна кардынал Райнер Вёлькі.

 
Настаўніца рэлігіі перамагла ў конкурсе прыгажосці «Miss Germany»
23.02.2016 09:21

Новаабраная «Miss Germany» Лена Бродзер — настаўніца рэлігіі. «Мая вера з’яўляецца для мяне фундаментам», — адзначыла 26-гадовая Лена Бродзер у размове з журналістам нямецкай газеты «Bild», дадаўшы, што каталіцтва — важны элемент яе жыцця.

 
У свеце шмат кляштараў зачыняецца, але яшчэ больш адчыняецца новых
23.02.2016 07:21

Прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Брас дэ Авіс упэўнены ў будучыні кансэкраванага жыцця. Іерарх прыгадвае, што ў гісторыі былі ўжо выпадкі, калі цэлыя супольнасці адраджаліся дзякуючы толькі адной асобе, якая засталася.

 
L'Osservatore Romano з пашанаю і прызнаннем узгадвае вядомага постмадэрніста Умбэрта Эка
22.02.2016 14:57

L'Osservatore Romano з прызнаннем піша пра італьянскага пісьменніка Умбэрта Эка, які памёр 19 лютага ў 84-гадовым узросце, называючы яго заўзятым пісьменнікам і вялікім вучоным.

 
Біскупы заклікаюць ірландцаў ставіць перад палітыкамі пытанне абароны жыцця
22.02.2016 14:15

Трэба рашуча ціснуць на кандыдатаў у дэпутаты парламента, каб яны дакладна выказалі сваё стаўленне да забароны абортаў перад нацыянальнымі выбарамі 26 лютага, гаворыцца ў заяве каталіцкіх іерархаў Ірландыі.

 
У Лагеўніках праходзяць рэкалекцыі для глуханямых
22.02.2016 12:46

З 19 лютага ў cанктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Польшча) праходзяць велікапосныя рэкалекцыі для глуханямых на тэму Божай міласэрнасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 52 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.