Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Брусельскі ўніверсітэт адкрывае магчымасць навучання для бежанцаў
20.02.2016 10:40

Свабодны ўніверсітэт у Бруселі рэалізоўвае новую праграму навучання для бежанцаў. Ураджэнец Сірыі, каардынатар «Праграмы вітання» Мухамед Салман распавёў нямецкаму каталіцкаму агенцтву «KNA», што толькі на працягу першага тыдня прыёму зарэгістравалася 800 добраахвотнікаў сярод бежанцаў.

 
Чарговая нарада капеланаў штаба міжнародных міратворчых сіл НАТА прайшла ў Косава
20.02.2016 09:28

У Штабе міжнародных міратворчых сіл НАТА у Косава (KFOR), у Film City адбылася сустрэча капеланаў усіх кантынентаў і веравызнанняў, якія ўдзельнічаюць у місіі.

 
Іспанскі суд падтрымаў біскупа, які параўнаў аборты з Халакостам
19.02.2016 11:51

Суддзя адхіліў іск супраць іспанскага рыма-каталіцкага біскупа Хуана Антоніа Рейг Пла, які суаднёс знішчэнне зачатых дзяцей з нацысцкімі забойствамі яўрэяў і цыган.

 
Украіна: арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўшанаваў памяць герояў Нябеснай сотні
19.02.2016 10:28

18 лютага, у гадавіну памяці герояў Нябеснай сотні, Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўшанаваў памяць загінулых на Майдане падчас Рэвалюцыі годнасці. Іерарх усклаў кветкі да крыжа на вуліцы Герояў Нябеснай сотні і памаліўся за іх у экуменічным храме.

 
Папа Францішак, які спявае (відэа)
19.02.2016 10:10

Калісьці Папа Францішак адзначыў, што не спявае, таму што не трапляе ў ноты. Аднак у гэтым відэароліку можна пабачыць і пачуць штосьці зусім іншае. Паслухайце, як спявае Святы Айцец.

 
1050 чалавек спяюць адмысловы гімн у гонар хросту Польшчы
19.02.2016 09:39

Праз два месяцы Польшча будзе святкаваць 1050-годдзе хросту. З гэтай нагоды падрыхтаваны гімн святкавання пад назвай «Дзе хрост, там надзея».

 
Генеральным дырэктарам «Renovabis» прызначаны кс. Крысціян Хартль
19.02.2016 09:27

«Разам з вялікай павагай перад новым абавязкам я адчуваю перадусім радасць ад таго, што магу зрабіць», — прызнаўся пасля прызначэння на новую пасаду святар.

 
Прэзідэнт Парагвая лічыць Патрыярха Кірыла і Папу Францішка галоўнымі духоўнымі лідарамі свету
18.02.2016 11:06

Прэзідэнт Парагвая Арасіа Картэс лічыць, што развіццё адносін Рускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-Каталіцкага Касцёла мае глабальны сэнс.

 
Касцёл далучыўся да заклікаў спыніць «забойствы ў імя гонару» ў Пакістане
18.02.2016 11:04

Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і абаронцы правоў жанчын прывіталі заяву прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа пра больш жорсткія законы, якія забараняюць забойствы «за гонар сям'і».

 
Мексіка: Касцёл «стаіць на лініі агню»
18.02.2016 09:15

Дыяцэзіяльныя святары і манаскае духавенства становяцца ахвярамі войнаў, якія вядуць наркакартэлі ў Мексіцы. Гэта актуальна асабліва для штату Мічаакан, дзе 16 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак сустрэўся з духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі.

 
«За ўсё дзякуйце» (1 Тэс 5,18): ролік на youtube-канале
17.02.2016 14:35

«Мы часта ганяемся за матэрыяльнымі рэчамі і жывём заўтрашнім днём, забываючы пра сёння. Мы перамяшчаем погляд на часовае. Але самае галоўнае — мы забываем дзякаваць». Пра гэта распавядае ролік, які з’явіўся на youtube-канале Pustynia Serc.

 
Брытанскія вучоныя запісалі Біблію на «вечны» дыск
17.02.2016 09:25
Супрацоўнікі Саўтгемптанскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) пры дапамозе аптычнай 5-D тэхналогіі запісалі на кварцавыя пласціны тэксты, якія адыгралі важную ролю ў гісторыі чалавецтва.
 
Патрыярх Кірыл выказаўся наконт сустрэчы з Папам Францішкам
17.02.2016 09:00

«Ні ў якім разе нельга дапусціць вялікай вайны, і гэта была тэма нашай размовы з Папам Францішкам», — прызнаўся Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у інтэрв’ю тэлеканалу «Russia Today».

 
Благаслаўлёны кс. Міхал Сапоцька прызнаны апекуном Беластока
16.02.2016 15:38

15 лютага падчас урачыстай сесіі Рада горада Беластока ўхваліла пастанову аб прызначэнні благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі апекуном горада.

 
У Афганістане ў капліцы польскіх салдат адноўлены абраз Маці Божай
16.02.2016 14:57

У першую нядзелю Вялікага посту, падчас Імшы ў інтэнцыі салдат, якія служаць у межах трэцяй змены місіі «Рашучая падтрымка» ў Афганістане, кс. Марэк Драбік, капелан кантынгенту польскіх войск, асвяціў адноўлены абраз Маці Божай Гетманкі польскага салдата.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 53 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.