Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Грэка-каталіцкія біскупы Украіны заклікалі ўлады змагацца з карупцыяй
09.02.2016 12:50

Біскупы Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія сабраліся на Сінодзе ў Львове, апублікавалі зварот да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, палітыкаў і грамадства Украіны.

 
У Аўстрыі падчас Вялікага посту будуць высылаць «смс ад Папы»
09.02.2016 12:45

Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі зноў прапануе карыстальнікам мабільных тэлефонаў дасылаць SMS з цытатамі Папы Францішка.

 
Турцыя вяртае свайго пасла ў Ватыкан
08.02.2016 20:06

4 лютага, амаль праз дзесяць месяцаў пасля адклікання пасла Турцыі ў Ватыкане, якое было здзейснена ў знак пратэсту супраць таго, што Папа Францішак расцаніў учыненую стагоддзе таму ў Асманскай імперыі разню армян-хрысціян як генацыд, пасол зноў з’явіцца ў Апостальскай Сталіцы.

 
У Італіі адзначылі Дзень жыцця
08.02.2016 10:00

«Міласэрнасць робіць жыццё квітнеючым» – пад такім дэвізам Каталіцкі Касцёл у Італіі адзначаў 7 лютага Дзень жыцця.

 
Куба ганарыцца правядзеннем сустрэчы Папы і Патрыярха
07.02.2016 00:12
«Куба мае гонар прыняць сустрэчу Прадстаяцеляў Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы і забяспечыць усе ўмовы для рэалізацыі гэтай гістарычнай сустрэчы», – гаворыцца ў спецыяльнай заяве Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.
 
У ЗША праходзіць Тыдзень каталіцкіх школ
05.02.2016 16:35

У Злучаных Штатах Амерыкі праходзіць святкаванне Тыдня каталіцкіх школ. Яго дэвіз у гэтым годзе – «Каталіцкія школы: супольнасці веры, ведаў і службы».

 
Пачалася рэгістрацыя на «Фестываль моладзі» СДМ-2016
05.02.2016 14:21

Пачалася афіцыйная рэгістрацыя на «Фестываль моладзі» – частку Сусветных дзён моладзі 2016 у Кракаве, які складаецца з культурнай і душпастырскай праграм.

 
Месца хросту Езуса ўключана ў спіс ЮНЕСКА
04.02.2016 16:03

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) уключыла ў свой спіс сусветнай спадчыны месца хросту Езуса на рацэ Ярдан.

 
Фільм «Антыхрыст» забаронены для прагляду ў Францыі
04.02.2016 14:39

Французскі суд задаволіў скаргу групы каталіцкіх актывістаў «Promouvoir» і ўвёў забарону на дэманстрацыю фільма дацкага кінарэжысёра Ларса фон Трыера «Антыхрыст», які быў зняты ў 2009 годзе. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.

 
Амерыканскія праваабаронцы пачнуць ацэньваць стаўленне палітыкаў да свабоды рэлігіі
04.02.2016 14:34

Летам гэтага года абаронцы права на свабоду веравызнання ацэняць кожнага дэпутата Кангрэса ЗША па ягоным стаўленні да правоў вернікаў.

 
У Партугаліі зноў адчынена фацімская базыліка
03.02.2016 18:50

2 лютага ў Фаціме была зноў адчынена базыліка Маці Божай Ружанцовай. Храм быў зачынены ў 2014 годзе вясной у сувязі з правядзеннем рэстаўрацыйных работ у ім.

 
У Манголіі з'явіцца першы мясцовы каталіцкі святар
03.02.2016 14:56

Нешматлікая каталіцкая супольнасць Манголіі неўзабаве здабудзе першага святара з ліку ўраджэнцаў гэтай азіяцкай краіны. У жніўні 2016 года чакаецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юзэфа Энхэ-Батора.

 
Польскае МУС прымае меры бяспекі ў сувязі з СДМ-2016
03.02.2016 12:36

У гарантаванні бяспекі пілігрымаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве будуць удзельнічаць усе падраздзяленні МУС Польшчы. Аб гэтым было заяўлена падчас сустрэчы намесніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яраслава Зялінскага і камендантаў службаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ведамства.

 
Архітэктары даследвалі таямніцу старажытнай чылійскай святыні, якую не адолелі ніякія землятрусы
02.02.2016 16:15

Архітэктары наблізіліся да разгадкі дзіўнай сейсмаўстойлівасці царквы святога Францішка, якая з’яўляецца самай старой пабудовай у чылійскай сталіцы Сант’яга.

 
Нямецкі гурт «Gregorian» удзельнічае ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне»
02.02.2016 15:40
Папулярны гурт «Gregorian», вядомы імітацыяй грыгарыянскага харалу, прымае ўдзел у нацыянальным адборачным туры «Еўрабачанне-2016» ад Германіі.
 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 55 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.