Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Сотні тысяч італьянцаў выйшлі на вуліцу ў абарону сям'і
02.02.2016 00:00

Шматтысячны мітынг супраць так званых аднаполых «шлюбаў» прайшоў у цэнтры Рыма перад галасаваннем у парламенце краіны па гэтым пытанні.

 
Ва Удмурціі асвяцілі святыню, пабудаваную на сродкі «Буранаўскіх бабуль»
01.02.2016 13:00

«Буранаўскія бабулі» адкрылі у сяле Буранаве (Удмурція) святыню, якую пабудавалі на ўласныя ганарары. Паводле слоў удзельніц калектыва, менавіта будаўніцтва святыні ў свой час падштурхнула іх да выступленняў на вялікай сцэне.

 
Ерузалем: ля Сцяны Плачу выдзеляць пляцоўку для супольнай малітвы мужчын і жанчын
01.02.2016 11:12

Перамогай ліберальнага кірунку іўдаізму пасля некалькі гадоў спрэчак ізраільскія СМІ каментуюць змены ў законе, уведзеныя ўрадам Біньяміна Нетаньяху, паводле якіх жанчынам дазваляецца супольна з мужчынамі маліцца каля ерузалемскай Сцяны Плачу.

 
15 тысяч камплектаў літургічнай вопраткі для СДМ-2016
01.02.2016 10:25

Прыблізна 15 тыс. камплектаў літургічнай вопраткі святароў рыхтуецца да галоўнай літургічнай падзеі Сусветных дзён моладзі ў Кракаве — cвятой Імшы Паслання, якую 31 ліпеня 2016 г. на Campus Misericordiae ўзначаліць Папа Францішак.

 
«Марш за жыццё» працягнуўся у снежную буру на дарогах Амерыкі
29.01.2016 18:09

Многія пілігрымы, якія вярталіся са шматтысячнай дэманстрацыі ў абарону жыцця ў Вашынгтоне, патрапілі пад маштабную снежную буру, аднак іх бадзёрасць і жаданне дапамагчы бліжнім на дарогах краіны прыцягнулі яшчэ больш увагі СМІ.

 
Ісламскія лідары падпісалі гістарычны дакумент аб свабодзе веравызнання ў ісламскім свеце
29.01.2016 15:00

250 мусульманскіх рэлігійных, навуковых і палітычных лідараў падчас міжнароднай навукова-рэлігійнай канферэнцыі ў Маракешы падпісалі дэкларацыю, якая заклікае да павагі свабоды веравызнання ў ісламскім свеце.

 
Касцёл у Бразіліі праводзіць кампанію салідарнасці з бежанцамі
29.01.2016 11:57

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Бразіліі разам з бразільскім дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас» абвясціла кампанію салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі, якіх ва ўсім свеце налічваецца каля 60 мільёнаў чалавек.

 
Парламент Францыі забараніў эўтаназію
28.01.2016 16:15

Французскія парламентарыі адобрылі закон, які забараняе эўтаназію. Пры гэтым медыкі могуць спыняць штучнае падтрыманне жыцця невылечна хворых пацыентаў, у тым ліку штучнае ўзнаўленне страты вадкасці і харчаванне.

 
У Польшчы прайшла акцыя «Полымя памяці» ў памяць ахвяр Халакосту
28.01.2016 14:39

З нагоды адзінаццатага Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту жыхары Плоцка (Польшча) 27 студзеня правялі акцыю «Полымя памяці».

 
Алімпійскі камітэт дазволіў «трансгендарам» удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях
28.01.2016 00:00

Дазвол мужчынам, якія выдаюць сябе за жанчын, удзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах у жаночых спаборніцтвах з цягам часу можа забіць жаночы спорт.

 
СДМ: больш за пяць тысяч маладых партугальцаў прыбудзе ў Кракаў
27.01.2016 13:55

У кракаўскіх СДМ-2016 у ліпені прыме ўдзел больш за пяць тысяч маладых партугальцаў. Як праінфармаваў Аддзел душпастырства моладзі (АДМ), які дзейнічае ў межах Канферэнцыі епіскапату Партугаліі, моладзь з гэтай краіны, якая прыедзе ў Польшчу, будзе прадстаўляць усе дыяцэзіі.

 
Студэнты розных веравызнанняў сустрэліся ў Рыме падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян
27.01.2016 13:35

З 17 па 25-га студзеня ў Рыме сустрэліся студэнты розных веравызнанняў, якія вучацца ў Экуменічным інстытуце ў Швейцарыі, каб паўдзельнічаць у спецыяльнай праграме, прысвечанай Тыдню малітваў аб адзінстве хрысціян. Гэта сумесны праект Сусветнага Савета Цэркваў і Апостальскай Сталіцы.

 
Чэхі дапамагаюць хрысціянскім бежанцам з Блізкага Усходу
27.01.2016 11:53

Чэхі прымаюць хрысціянскіх бежанцаў з Блізкага Усходу. У нядзелю ў Прагу прыляцелі першыя дзве іракскія сям’і. У бліжэйшыя дні да іх далучацца яшчэ 153 бежанцы.

 
Прэзідэнт Партугаліі наклаў вета на законы пра ўсынаўленне дзяцей гомасексуалістамі і пра лібералізацыю абортаў
26.01.2016 15:29

Прэзідэнт Анібал Каваку Сілву лічыць, што гэтыя законы патрабуюць больш шырокага грамадскага абмеркавання, а не толькі дыскусій у парламенце.

 
Кардынал Ньюмэн, які быў пратэстанцкім святаром і перайшоў у каталіцтва, хутка можа быць кананізаваны
26.01.2016 14:03

Адбыўся другі цуд праз заступніцтва кардынала Джона Генры Ньюмэна, пра што паведаміла архідыяцэзія Чыкага ў Ватыкан. Цяпер слова за Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 56 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.