Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Лондан: у англіканскую катэдру прывезлі пастарал Папы Рымскага Грыгорыя І Вялікага
12.01.2016 11:44

Пастарал святога Папы Рымскага Грыгорыя І Вялікага дастаўлены для ўшанавання вернікамі ў Кентэрберыйскі сабор — галоўную святыню Англіканскай Царквы, паведамляе газета брытанскіх католікаў Сatholic Нerald.

 
«Caritas» Сенегала пачаў праграму па прафілактыцы Эболы
11.01.2016 21:03

У выніку ўспышкі захворвання, якая доўжыцца два гады, памерла 10 тысяч жыхароў Заходняй Афрыкі. У мінулым годзе на барацьбу з эпідэміяй дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Сенегала выдаткавала больш за 6 мільёнаў еўра. Сёлета ж запускаецца новая праграма прафілактыкі.

 
Рымскія пекары праводзяць акцыю «хлеб гасціннасці»
11.01.2016 20:37

Да акцыі ўжо далучылася каля 40 пякарняў горада. У іх выстаўлены скрынкі, куды можна пакласці хлеб, куплены спецыяльна для пілігрымаў, бяздомных, мігрантаў ці для людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы.

 
У Варшаве адправілі Імшу за ахвяр авіякатастроф пад Міраслаўцам і Смаленскам
11.01.2016 19:11

Святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр авіякатастроф пад Міраслаўцам і Смаленскам цэлебраваў у варшаўскай катэдры біскуп Юзаф Гуздак.

 
Гімн СДМ перакладзены на 15 моў свету
07.01.2016 10:27

Афіцыйны гімн Сусветных дзён моладзі ў Кракаве «Благаслаўлёныя міласэрныя», прэм’ера якога адбылася год таму, перакладзены на 15 моў свету.

 
У Сірыі вызвалены айцец францішканін
05.01.2016 15:05

Айцец францішканін Дхія Азіз з сірыйскай парафіі ў Якубіі вызвалены. Пра гэта ў аўторак паведаміла францішканская Кустодыя Святой Зямлі. 

 
Выйшаў трэйлер новага фільма пра Маці Тэрэзу (відэа)
05.01.2016 12:23

У кінатэатрах па ўсім свеце з’явіўся новы фільм пра Маці Тэрэзу. Гэта ўнікальная стужка, заснаваная на невядомых на працягу доўгага часу лістах законніцы. Ужо зараз можна паглядзець трэйлер фільма.

 
У Шры-Ланцы адкрылі Інстытут культуры Папы Бэнэдыкта XVI
05.01.2016 10:56

У Болавалане, недалёка ад сталіцы Шры-Ланкі, горада Каломба, быў афіцыйна адкрыты Інстытут культуры Бэнэдыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі епіскапату Шры-Ланкі, у тым ліку кардынал Малькальм Ранджыт, а таксама прэзідэнт краіны Майтрыпала Сірысена і старшыня італьянскага епіскапату кардынал Анджэло Баньяска.

 
Наступная сустрэча Тэзэ адбудзецца ў Рызе
31.12.2015 17:54

Наступная, 39-я па ліку, моладзевая сустрэча Тэзэ будзе адбывацца ў сталіцы Латвіі з 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года.

 
Што было б, каб Езус нарадзіўся сёння? (відэа)
30.12.2015 12:04

Нядаўна ў сеціве з’явіўся адмысловы відэаролік, прысвечаны Божаму Нараджэнню. Відэа адказвае на пытанне: што было б, каб Езус нарадзіўся сёння, а не дзве тысячы гадоў таму?

 
У адной з правінцый Інданезіі забаранілі святкаваць Божае Нараджэнне
30.12.2015 11:56

У правінцыі Ачэх у Інданезіі, дзе 10 гадоў таму былі ўведзены законы шарыяту, хрысціянам забаранілі публічна віншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем. Мусульмане ж не могуць святкаваць не толькі Божае Нараджэнне, але і Новы год.

 
На Канарскіх астравах зрабілі батлейку з пяску (відэа)
30.12.2015 09:11

У іспанскім горадзе Лас-Пальмас на Канарскіх астравах была зроблена прыгожая батлейка з пяску.

 
У Алжыры будзе зноў адчынены кляштар трапістаў
29.12.2015 13:46

У алжырскім Цібірыне зноў адчыніцца мясцовы кляштар цыстэрцыянскай супольнасці (трапістаў), які быў зачынены апошнія 20 гадоў у сувязі з выкраданнем і забойствам ісламістамі сямі манахаў. Пра гэта паведаміў біскуп Павел Дэсфаргес.

 
Патрыярх Кірыл павіншаваў іераманаха Фоція з перамогай у расійскім шоў «Голас»
29.12.2015 11:25

Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў іераманаха Фоція (Мачалава) з перамогай у фінале вакальнага шоў «Голас». Віншаванне Патрыярха з’явілася на старонках праваслаўнага іерарха ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Укантакце.

 
У Сірыі, верагодна, зноў выкралі святара-францішканіна
28.12.2015 17:34

У кустодыю Святой Зямлі паведамілі, што з раніцы 23 снежня была страчаная сувязь са святаром Дхія Азізам, парафіяльным пробашчам у сірыйскім паселішчы Якубія. Разам з іншымі людзьмі ён выправіўся на таксі з Латтакіі ў Якубію, па ўсёй верагоднасці праз Хаму, дзе павінен быў наведаць парафію ў сувязі з каляднымі святамі.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 59 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.