Зусім хутка Рым стане месцам пілігрымавання шматлікіх вернікаў з Беларусі. Праз два месяцы, 27 красавіка 2014 г., тут адбудзецца кананізацыя благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, і ўжо зусім не за гарамі час летняга адпачынку, на працягу якога многія пажадаюць пазнаёміцца са спадчынай Вечнага горада. Рым – гэта сапраўдны горад-музей і, здаецца, кожны камень тут мае сваю цікавую гісторыю. Пра большасць турыстычных аб’ектаў можна знайсці інфармацыю ў адмысловых даведніках, але ёсць сярод іх і тыя, пра якія часам не ведаюць і самыя дасведчаныя гіды. Напрыклад, пра месцы Рыма, звязаныя з Беларуссю і беларусамі. Сёння мы пагаворым пра некаторыя з іх, з надзеяй на тое, што іх наведванне будзе цікавым для пілігрымаў і турыстаў з нашай краіны.