Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Узвядзенне Папам Францішкам новых кардыналаў: Касцёл мае патрэбу ў вашай камуніі са мной і паміж вамі
22.02.2014 14:51

“Касцёл мае патрэбу ў вас, у вашым супрацоўніцтве і, перш за ўсё, вашай камуніі са мной і паміж вамі”, - сказаў Папа Францішак падчас звычайнага публічнага кансісторыя па ўзвядзенні новых кардыналаў у базыліцы св. Пятра 22 лютага. Звяртаючыся да Калегіі кардыналаў, Пантыфік адзначыў, што Касцёл патрабуе іх адвагі ў абвяшчэнні Евангелля, іх малітвы, “якая разам з абвяшчэннем слова з’яўляецца першай задачай біскупа”, іх адчувальнасці, “асабліва ў гэты час болю і пакут у многіх краінах па ўсім свеце”.

 
Святы Айцец абвясціў імёны старшыняў Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і
22.02.2014 14:20

Папа Францішак абвясціў імёны старшыняў Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2014 г. Імі будуць арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вен-Труа; арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Тагле і арцыбіскуп Апарэсіды кардынал Раймунду Дамасэна Асіс.

 
Падчас кансісторыя Папа і кардыналы маліліся за ахвяраў пераследу і заклікалі да міру
22.02.2014 14:14

Падчас надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане на тэму сям’і Папа Францішак і Калегія кардыналаў асаблівым чынам маліліся за шматлікіх хрысціян, якія ўсё часцей становяцца ахвярамі актаў нецярпімасці і пераследу ў розных частках свету. Як паведаміў у спецыяльнай заяве старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі, тым, хто пакутуе дзеля Евангелля, Святы Айцец і кардыналы паабяцалі пастаянную малітву і заклікалі цвёрда стаяць у веры і дараваць сваім ганіцелям.

 
Гамілія на VIІ Звычайную нядзелю, Год А
21.02.2014 17:32

Бог жадае, каб мы наследавалі менавіта Яго ў Яго міласэрнасці і прабачэнні, якое Ён аказвае кожнаму чалавеку. Менавіта ў гэтым кантэксце можам па-сапраўднаму зразумець пачутыя сёння словы Езуса: «Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны».

 
Паведамленне з 56-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
21.02.2014 17:04

21 лютага 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 56-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты адпаведныя рашэнні.

 
Паведамленне з 56-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
21.02.2014 17:04

21 лютага 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 56-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты адпаведныя рашэнні.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі пра Дзень малітвы за Украіну
21.02.2014 16:10

«З вялікім непакоем мы сочым за тым, што адбываецца ў апошні час ва Украіне. Дадзеная сітуацыя з’яўляецца для нас заклікам да малітоўнай салідарнасці ў інтэнцыі мірнага вырашэння гэтага драматычнага канфлікту, — адзначаюць біскупы ў паведамленні. - Звяртаемся з вялікай просьбай да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб нядзеля 23 лютага гг. стала Днём малітвы і посту ў інтэнцыі Украіны».

 
Другі дзень кансісторыя ў Ватыкане адкрыўся малітвай за Украіну
21.02.2014 13:15

Папа Францішак адкрыў другі дзень надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане на тэму сям’і малітвай за Украіну, пагружаную ў насілле. “Я хацеў бы прывітаць, і не толькі асабіста, але і ад імя ўсіх, украінскіх кардыналаў – кардынала Яворскага, арцыбіскупа Львова на пенсіі, і кардынала Гузара, Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева на пенсіі, – якія ў гэтыя дні вельмі перажываюць і маюць так шмат цяжкасцяў у сябе на радзіме”, - сказаў Святы Айцец 21 лютага.

 
У Гродне адкрыўся міжнародны фестываль «Коложский благовест»
21.02.2014 12:26

19 лютага ў Гродне адкрыўся XIII Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў “Коложский благовест”. З боку Каталіцкага Касцёла на адкрыцці прысутнічаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
На Майдане ўсталявалі новую малітоўную капліцу
21.02.2014 10:38

На Кіеўскім Майдане святары-рэдамптарысты Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы зноў устанавілі малітоўную капліцу. Паходную царкву святары зрабілі паміж сцяной і статуяй Арханёла Міхаіла. Набажэнствы тут змогуць праводзіць не толькі грэка-католікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій.

 
<< Першая < Папярэдняя 1251 1252 1253 1254 1255 1256 1257 1258 1259 1260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1259 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.