У італьянскіх школах зніжаецца цікавасць да ўрокаў рэлігіі. Пакуль невядомыя дадзеныя за 2014 год, аднак у мінулым годзе колькасць навучэнцаў, якія наведвалі ўрокі па рэлігіі, скарацілася на 1,5 % у параўнанні з 2012 годам.
Акцёр Расэл Кроў, які выканаў галоўную ролю ў фільме «Ной», паспрабаваў з дапамогай твітэра ўгаварыць Папу Францішка паглядзець гэтую карціну.
На працягу бліжэйшых двух месяцаў Папа Францішак наведае дзве рымскія парафіі, прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях і ўзначаліць набажэнствы Вялікага тыдня. У Апостальскай Сталіцы прадстаўлены план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца на бліжэйшы час.
“Не існуе ніякіх сумневаў у абгрунтаванасці адмовы ад служэння Наступніка св. Пятра, гэта абсурд спекуляваць аб гэтым рашэнні”, - так напісаў Бэнэдыкт XVI у лісце, апублікаваным на першай старонцы газеты “La Stampa”, які стаў рэакцыяй на каментарыі яго жэсту з боку некаторых італьянскіх і міжнародных СМІ. Кароткі адказ быў напісаны Пантыфікам на пенсіі ўласнаручна.
Праз удзел у Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які праходзіць у гэтыя дні ў Лідзе, святары вучаць беларускую моладзь і ўсіх вернікаў культуры гульні, самадысцыпліне, здароваму спаборніцтву, хрысціянскай радасці. Такую думку выказаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Сакрамэнту намашчэння хворых прысвяціў казанне падчас агульнай аўдыенцыі 26 лютага Папа Францішак. Па словах Святога Айца, гэты сакрамэнт дапамагае дакрануцца да спачування Бога чалавеку, спрыяе больш шырокаму погляду на хваробы і пакуты, у перспектыве Божай міласэрнасці.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі прадстаўляе Каталіцкі Касцёл у Беларусі на Пленарным пасяджэнні Хрысціянскага міжканфесійнага кансультацыйнага камітэта на тэму “Крызіс сям’і і праблема сіроцтва”. Пасяджэнне пройдзе 26 лютага ў Прэзідэнцкай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.
З першымі пратэстамі супраць немагчымасці прымяняць сваё права на выхаванне дзяцей выступілі рымскія бацькі пасля ўвядзення ў муніцыпальных яслях і дзіцячых садках праграм па выхаванні «плюралізму сямейных мадэляў і сэксуальных роляў», накіраваных на «пераадоленне стэрэатыпаў».
«Гаспадар, я ведаў, што ты чалавек жорсткі, жнеш там, дзе не сеяў, збіраеш там, дзе не рассыпаў. Таму, пабаяўшыся, я пайшоў і схаваў талант твой у зямлю. Вось вазьмі сваё» (Мц 25,24-25).