Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на І нядзелю Вялікага посту, Год А (9 сакавіка)
07.03.2014 10:54

У кожным чалавеку ёсць крыху зла. Гэта з'яўляецца наступствам упадшай натуры людзeй, граху непаслухмянасцi першых бацькоў. Езус Хрыстус праз сваю паслухмянасць Богу Айцу даў нам сiлу, каб перамагаць зло дабром.

 
Папа: Касцёлу патрэбныя святары, якія не баяцца сутыкнуцца з праблемамі сучаснага чалавека
06.03.2014 14:59

6 сакавіка ў ватыканскай Зале Паўла VI Папа Францішак сустрэўся з пробашчамі Рымскай дыяцэзіі. У прамове да іх Пантыфік разважаў пра міласэрнасць - рысу, патрэбную асабліва святару.

 
Нягледзячы на пратэсты, кароль Бельгіі падпісаў закон аб дзіцячай эўтаназіі
06.03.2014 13:29

Кароль Бельгіі Філіп падпісаў закон, які распаўсюджвае эўтаназію на дзяцей, праігнараваўшы петыцыю з просьбай не рабіць гэты «апошні крок».

 
Сем апошніх слоў
06.03.2014 13:04

Вялікі пост у Сярэднявеччы ў заходняй хрысціянскай традыцыі стаў перыядам, сканцэнтраваным на Хрыстовых мучэннях і смерці. Для многіх гэты час мае такі характар і цяпер. Хрыстовая Ахвяра, боль, Яго апошнія крокі – захапляюць і здзіўляюць, бо ўсё гэта дзеля слабога чалавека. Чалавека, які змяняе сваё месца: то з натоўпам асуджае Божага Сына, а потым спрабуе выцерці Яго крывавы пот.

 
«Нашым абавязкам ёсць навяртанне да Бога»: біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу на пачатак Вялікага посту
06.03.2014 12:38

У Папяльцовую сераду, 5 сакавіка, вернікі Віцебска разам з біскупам Алегам Буткевічам сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага на Імшу на распачацце Вялікага посту – часу пакаяння і навяртання. Віцебскі ардынарый, які ўзначаліў гэтую Імшу, на яе пачатку адзначыў, што гэты час “павінен стаць нагодай да перамены жыцця на лепшае”. Эўхарыстыю іерарх ахвяраваў за Віцебскую дыяцэзію.

 
Адбылася Імша за кс. Генрыка Тэлімана ў 30-ы дзень пасля смерці
06.03.2014 11:29

5 сакавіка, у Папяльцовую сераду, у парафіяльным касцеле ў Кобрыне адбылася Імша за святой памяці кс. Генрыка Тэлімана ў 30-ы дзень пасля смерці. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Парафіяне з Глыбокага ўшанавалі памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны
06.03.2014 10:45

4 сакавіка ва ўрочышчы Барок недалёка ад Глыбокага сабраліся парафіяне глыбоцкага касцёла, каб ушанаваць памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі ксяндзы Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацькавяк. Гэтыя святары былі расстраляны ва ўрочышчы 4 сакавіка 1942 г.

 
«Вялікі пост – час аднаўлення ў сабе духу хрысціянства»: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу Папяльцовай серады (+фота)
05.03.2014 20:11

5 сакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў архікатэдральным касцёле ў Мінску. У гэты дзень, Папяльцовую сераду, Каталіцкі Касцёл пачынае сёлетні Вялікі пост.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Папяльцовую сераду
05.03.2014 19:47

Мінская архікатэдра, 5 сакавіка 2014 г.

Звярнуцца да Бога ўсім сэрцам

Змілуйся над намі, Пане, бо мы зграшылі.

 
Папа падвёў вынікі першага года свайго Пантыфікату ў размове з «Corriere della sera»
05.03.2014 16:35

Праз год пасля пачатку свайго Пантыфікату Папа распавёў у інтэрв’ю італьянскай “Corriere della sera” аб характэрных рысах свайго навучання, жыцці Касцёла ў апошнія месяцы, сваіх рашэннях у дачыненні да Рымскай Курыі і адносінах са сваім папярэднікам Бэнэдыктам XVI. Гутарка з галоўным рэдактарам газеты Феручыо дэ Бартолі праходзіла ў Доме св. Марты, дзе пражывае Пантыфік, і закранае менш вядомыя аспекты першага года Пантыфікату Папы Францішка.

 
<< Першая < Папярэдняя 1251 1252 1253 1254 1255 1256 1257 1258 1259 1260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1252 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.