Вілейка, 9 сакавіка 2014 г.Выпрабаванне свабодай
Дарагія браты і сёстры! Вялікі пост, які ўжо распачаўся, адкрывае перад намі патрэбу навяртання. Чаму? Бо нават праз дробную нявернасць мы адыходзім ад Бога. Таму шчырае пакаянне, навяртанне і моцная вера — гэта тое, да чаго нас рыхтуе гэты перыяд саракадзённага посту. Літургія слова сёння ў першым чытанні апавядае аб стварэнні чалавека, а таксама расказвае праўду пра грэх, які ўвайшоў у жыццё праз непаслухмянасць чалавека.
Апостальская Сталіца жадае, каб крызіс ва Украіне быў вырашаны шляхам перамоваў, адзначыў кардынал Пьетро Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы. 7 сакавіка падчас размовы з журналістамі, каментуючы “трывожную сітуацыю” ва Украіне, іерарх падкрэсліў, што ў вырашэнні канфлікту “кожны з бакоў павінен захаваць свае інтарэсы”, але пры гэтым захаваць перш за ўсё “дабро краіны і яе насельніцтва”.
"Калі пакутуе частка Цела, я таксама павінен адчуваць страту. Боль дасца ў знакі самотнасцю, адчаем, фізічнымі пакутамі, нянавісцю да сябе".
Сусветны дзень моладзі ў Кракаве адбудзецца 26-31 ліпеня 2016 года. Пра гэта афіцыйна паведаміў кардынал Станіслаў Дзівіш падчас прэс-канферэнцыі ў Кракаве. Гэты тэрмін быў зацверджаны Папам Францішкам.
«Становішча сям'і ў Беларусі і ва ўсёй Еўропе — аналагічнае», — сказаў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч, які прымае ўдзел у двухдзённай канферэнцыі біскупаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на тэму сям'і ў Варшаве.
7 сакавіка Папа Францішак сустрэўся з дэлегацыяй Сусветнай Рады Цэркваў. Пантыфік назваў сустрэчу “чарговым важным этапам у даўніх і плённых адносінах” паміж Каталіцкім Касцёлам і гэтай экуменічнай асацыяцыяй і падзякаваў за працу “ў падтрымку хрысціянскага адзінства”. Па словах Папы, Сусветная Рада ўнесла вялікі ўклад у прыняцце з боку хрысціян факту, што іх раз’яднанасць уяўляе сабой сур’ёзную перашкоду для абвяшчэння Евангелля ў свеце.
Папа Францішак прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях, якія працягнуцца да 14 сакавіка. Між іншым, Пантыфік адправіцца на рэкалекцыі на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі.
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» у Мінску арганізуе акцыю, у межах якой распаўсюджвае паштоўкі ручнога вырабу. Аўтары паштовак – людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Нягледзячы на гэта, яны змаглі знайсці выйсце з сітуацыі і ператварылі сваё жыццё ў мастацтва.
Другі Ватыканскі Сабор ставіў перад сабой пастырскія задачы, але сацыяльныя праблемы так цесна пераплятаюцца з пастырскімі, што нельга было пакінуць іх па-за увагай. І хаця на першапачатковым этапе працы не планаваўся дакумент на сацыяльную тэматыку, але па меры абмеркавання актуальных тэм узнікла патрэба ў падрыхтоўцы такога дакумента. Сярод дакументаў Сабору на сацыяльную тэматыку вылучаюцца два – „Gaudium et spes” i “Dignitatis humanae”, якія шукаюць і даюць адказ на глыбокія хуткія змены тагачаснага свету.