Тыдзень таму літургія нагадвала нам пра важнасць ісці шляхам запаведзяў, які з’яўляецца сапраўдным вызваленнем чалавека. Сёння ж Пан кажа нам, што першая і найбольшая з Яго запаведзяў – гэта запаведзь любові. І любові нават да ворагаў.
20 лютага трагічна загінуў ад куляў снайпераў на Еўрамайдане выкладчык Украінскага каталіцкага універсітэта — Багдан Сальчанік.
Паўабаронца кіеўскага «Дынама» Раман Безус падтрымаў свой народ малітвай за Украіну. Дынамавец апублікаваў яе ў сваім Instagram.
У Кіеве ў касцёле св. Аляксандра на вул. Касцельнай адчынілі аперацыённую, а ў кансерваторыі пачаў працаваць медпункт для лёгкапараненых.
20 лютага ў Ватыкане пачаўся надзвычайны кансісторый з удзелам Папы Францішка, прысвечаны праблемам сям’і. У пасяджэннях прымуць удзел каля 185 кардыналаў з розных краін свету. Кансісторый быў адкрыты ў 8.30 раніцы па рымскім часе супольнай малітвай Нешпараў, затым да ўдзельнікаў звярнуўся кардынал Анджэло Садана, дэкан Калегіі кардыналаў.
Фонд «SOS для жыцця» і манахіні-бернардынкі ў польскім горадзе Жэшув будуюць цэнтр дапамогі для пераследуемых хрысціянаў. Будынак разлічаны на 40 сем’яў і 160 чалавек. Ужо адведзены надзел пад будаўніцтва ў горадзе Ланьцуг. Гэты дом прызначаны для бежанцаў з Сірыі.
19 лютага Святы Айцец Францішак прыняў кадравыя рашэнні ў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Між іншым, Пантыфік пацвердзіў паўнамоцтвы кансультатараў Кангрэгацыі, сярод якіх Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
20 лютага ў святынях Украіны пройдуць малітоўныя службы, бо гэты дзень аб'явілі днём трауру ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку масавых беспарадкаў на Майдане ў Кіеве.
19 лютага ў Экзархаце Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла з днём нараджэння. Каталіцкі іерарх пажадаў праваслаўнаму сабрату ў біскупстве Божага благаслаўлення ў служэнні Беларускай Праваслаўнай Царкве і беларускаму народу, якое ён зусім нядаўна распачаў.
Прыступаць да сакрамэнту пакаяння, які дае навяртанне і прымірэнне з Богам, сабой і братамі, заклікаў Папа Францішак 19 лютага падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. У сваёй катэхезе Святы Айцец засяродзіўся на розных аспектах сакрамэнту.