Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Акадэмікі з Індыі не падзяляюць дзяржаўнай забароны на кнігу пра індуізм
24.02.2014 15:17

Група акадэмікаў з Індыі і іншых краінаў звярнулася да выдавецтва Penguin India з просьбаю перагледзець рашэнне аб канфіскацыі з продажу кніг аб індуізме, напісанай амерыканскім аўтарам.

 
Украіна: агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый катэгарычна асудзіла любыя спробы сепаратызму
24.02.2014 14:06

Агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый (УРЦіРА) катэгарычна асуджае любыя дыскусіі наконт магчымага падзелу Украіны і любыя спробы сепаратызму, якія нясуць пагрозу адзінства і тэрытарыяльнага адзінства Украіны.

 
Біскуп Віцебскі прадставіў вернікам парафіі Св. Антонія Падуанскага новых пастыраў
24.02.2014 12:04

23 лютага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у адпаведнасці з прызначэннямі, якія здзейсніў у дыяцэзіі, прадставіў вернікам віцебскай парафіі Св. Антонія Падуанскага іх новых пастыраў.

 
Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы публічна падзякаваў католікам Беларусі
24.02.2014 10:15

Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, публічна падзякаваў біскупам, духавенству і вернікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі за малітоўную салідарнасць і падтрымку.

 
Святы Айцец: пакліканне біскупа, кардынала і Папы - быць слугой, каб служыць у імя Хрыста
23.02.2014 21:09

23 лютага Папа Францішак сустрэўся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. На плошчы св. Пятра прысутнічалі дэлегацыі з розных краін, якія прыбылі на ўрачыстасці, звязаныя з узвядзеннем новых кардыналаў. Пантыфік заклікаў вернікаў падтрымліваць сваіх пастыраў, суправаджаць іх малітвай і дапамагаць ім будаваць сапраўдны Хрыстовы Касцёл, у якім на першым месцы стаіць служэнне братам і мужнасць апраўдаць духоўныя чаканні і патрабаванні сучасных людзей.

 
Папа на Імшы з удзелам новых кардыналаў: святасць кардынала засноўваецца на бескарыслівай самаахвярнасці
23.02.2014 17:43

23 лютага Папа Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы Імшу з удзелам новых членаў Калегіі кардыналаў. Перад гэтым, 22 лютага, Святы Айцец узвёў у кардынальскую годнасць 19 іерархаў. Гамілію Пантыфік прысвяціў патрэбе святасці, перасцярог кардыналаў ад “дваранскіх” звычак, заклікаў клапаціцца аб братах.

 
Навукова-практычны семінар «Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?» прайшоў у Баранавічах
23.02.2014 16:15

22 лютага ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбыўся навукова-практычны семінар “Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?”. Арганізатарам семінара выступіла дадзеная навучальная ўстанова Пінскай дыяцэзіі на чале з яе дырэктарам кс. Андрэем Рылкам.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы ў VII Звычайную нядзелю, Год А
23.02.2014 15:10

Мінская архікатэдра, 23 лютага 2014 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
Першыя прызначэнні новага Віцебскага ардынарыя
23.02.2014 09:07

Ардынарый Віцебскі біскуп Алег Буткевіч зрабіў першыя ў сваім біскупскім служэнні прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі.

 
Для супольнасцяў «Аб’яднанне каталіцкага апостальства» адбыліся рэкалекцыі «Сведак Хрыста ў сям’і»
22.02.2014 19:32

“Сведак Хрыста ў сям’і” – пад такой назвай прайшлі рэкалекцыі для супольнасцяў ЗАК з г. Бярозы і г.п. Воранава. У ЗАК (бел. АКА - Аб’яднанне каталіцкага апостальства) згодна з харызматам святого Вінцэнта Палоцці ўваходзяць святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, іх мэтай з’яўляецца ажыўленне свядомасці апостальскага паклікання кожнага чалавека, служэнне Касцёлу праз супольную працу ў парафіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1251 1252 1253 1254 1255 1256 1257 1258 1259 1260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1258 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.