Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец: час Вялікага посту – спрыяльны момант навяртання да любові
05.03.2014 14:30

Навяртанне з’яўляецца ўдзячным адказам на цудоўную таямніцу любові Бога, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 5 сакавіка, у Папяльцовую сераду, якой пачынаецца Вялікі пост. Пантыфік назваў гэты перыяд “моцным часам”, які можа паспрыяць перамене і навяртанню, неабходным для выхаду з прывычнай стомленасці і лянівай прывязанасці да зла.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў Папяльцовую сераду: «Павярнуцца ў Вялікі пост да святла Добрай Навіны»
05.03.2014 13:13

Раніцай 5 сакавіка, у Папяльцовую сераду, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Гэты дзень з’яўляецца ў Каталіцкім Касцёле пачаткам Вялікага посту.

 
Слова ад аўтара вядомых радкоў “Не любі Хрыста без Крыжа…”― Міколы Крышнёва
05.03.2014 09:58
Інтэрв’ю з аўтарам “Крыжовага шляху” і іншых хрысціянскіх спеваў, якія натхнялі і натхняюць тых, хто крочыць сцежкамі свайго жыцця за Хрыстом, - Міколам Крышнёвым.
 
Пачынаецца...
05.03.2014 09:26

Хрыстус прыйшоў на зямлю і стаў Святлом на шляхах чалавецтва. Не дзесьці там далёка і даўно, але тут, у жыцці кожнага чалавека, сям'і, грамадства. Вялікі пост дае магчымасць разам з Езусам прайсці Ягонымі дарогамі – праз прыняцце рашэння, праз Крыжовы шлях, праз цішыню Галгофы аж да Уваскрасення – каб убачыць, зразумець, вымаліць адчуванне, як Бог любіць чалавека.

 
5 сакавіка — пачатак Вялікага посту
05.03.2014 00:44

5 сакавіка, у Папяльцовую сераду, пачынаецца Вялікі пост. У гэты дзень, у адпаведнасці з даўняй традыцыяй хрысціянства, у касцёлах падчас Імшаў адбываецца пасыпанне галоваў вернікаў попелам.

 
Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на Імшу развітання з Рыгорам Барадуліным
04.03.2014 14:53

«Веру, што беларусы, якія разам з іншымі святымі жывуць у ззянні Божага святла, выйдуць яму насустрач, каб падвесці яго да Бога. І, быць можа,  Бог прывітае яго ў сваім доме простымі словамі, якімі беларускае сэрца вітае гасцей: “Калі ласка, Рыгор”», - такія словы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці скіраваў на Імшу развітання з Рыгорам Барадуліным, якая прайшла 4 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. Народны паэт Беларусі адышоў у вечнасць 2 сакавіка.

 
Вечарына, прысвечаная беларускай мове і аспектам яе бытавання ў грамадстве і Касцёле, адбылася ў Віцебску
04.03.2014 14:08

У культурна-рэлігійным цэнтры віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага пад патранажам пробашча кс. Адама Дынака прайшла вечарына, прысвечаная роднай мове і некаторым аспектам яе бытавання ў грамадстве і Касцёле ў сітуацыі моўнага білінгвізму. Пра мову як адмысловы арганізм, здольны гуртаваць ці, наадварот, раз’ядноўваць людзей, пра варункі існавання беларускай мовы ў розныя перыяды яе развіцця, сённяшні ўзровень запатрабаванасці разважалі падчас імпрэзы людзі розных прафесій, узростаў, веравызнанняў.

 
Імша ў дзень імянінаў кардынала Казіміра Свёнтка адбылася ў Пінску
04.03.2014 11:37

4 сакавіка, ва ўспамін св. Казіміра, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў у катэдральным касцёле Пінска Імшу ў 100-ю гадавіну нараджэння першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка. На гэты дзень прыпадаюць імяніны кардынала.

 
Гамілія на Папяльцовую сераду (5 сакавіка)
04.03.2014 11:33

Роля посту вялікая, але Езус у Евангеллі таксама перасцерагае нас ад павярхоўнасці посту. Бывае так, што мы выконваем пабожныя чыны аўтаматычна або, што яшчэ горш, каб паказацца перад іншымі людзьмі.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікі пост
04.03.2014 10:42

“Ад шчырага сэрца жадаю ўсім вернікам Пінскай дыяцэзіі і людзям добрай волі, каб падчас Вялікага посту яшчэ больш наблізіліся да Бога і аднавілі Яго вобраз у сваіх душах. Няхай Маці Божая, якая 100 гадоў таму ў Фаціме заклікала ўсіх да навяртання, дапаможа нам вызваліцца ў гэты святы перыяд пакаяння ад усяго, што нас аддзяляе ад Бога, і адкрыцца на дзеянне Хрыстовай ласкі”, - піша біскуп Пінскі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1251 1252 1253 1254 1255 1256 1257 1258 1259 1260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1253 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.