Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Блюзнерства
Усяго патроху
02.10.2012 11:44
Гарачы дзень у пакістанскай вёсцы. 40-гадовая жанчына пад невыносным сонцам збірае плады на чужым полі. Праца непадсільная, але Асія мусіць карміць пецярых дзяцей. Каб астудзіцца, яна п’е ваду з найбліжэйшай студні. Таксама частуе сваіх сябровак-мусульманак. Але Асія — хрысціянка, таму, на думку іншых жанчын, вада, з якой піла Асія, становіцца нячыстай. Падымаецца сварка, падчас якой нехта кідае: «Блюзнерства!». Прычына ўжо не ў вадзе. Асія, справакаваная работніцамі, якія з ёй працуюць, асмельваецца сказаць: «Езус памёр за грахі людзей на крыжы. А што зрабіў для людзей Мухамед?». З той хвіліны яе лёс быў ужо прадвызначаны.

14 чэрвеня 2009 года яна трапляе ў вязніцу. Асія — першая жанчына ў гісторыі Пакістана, якую асуджаюць на смяротнае пакаранне праз павешанне за блюзнерства супраць ісламу. З таго часу Асія чакае выканання прысуду ў невялікай камеры, пазбаўленай акон і прыбіральні. У абарону Асіі Бібі адважыўся выступіць губернатар Пенджаба мусульманін Салман Тасеер, а таксама міністр па справах меншасцяў Пакістана Шанхаз Бхаці — адзіны хрысціянін у пакістанскім урадзе. Але яны абодва загінулі ў замахах, арганізаваных ісламскімі экстрэмістамі. Справа знаходзіць усё большую агалоску. За памілаванне жанчыны змагаюцца людзі з усяго свету. На інфармацыю пра экзекуцыю, што пагражае жанчыне ў Пакістане, адрэагавалі шматлікія арганізацыі па ахове правоў чалавека, французскія, брытанскія і нямецкія медыя, а таксама папа Бенедыкт XVI.

У кнізе «Блюзнерства» (блюзнерства — зневажанне Бога, святых) Асія Бібі сама распавядае ўражваючую гісторыю свайго жыцця. Яна нагадвае нам, што свабода веравызнання валодае неаспрэчнай вартасцю. Паказвае, колькі зла можа нанесці рэлігійная варожасць і парушэнне базавых правоў чалавекаў.
***

Інтэрнэт-партал wiara.pl, які змясціў гэтую гісторыю, мае 3 экземпляры кнігі Асіі Бібі (на польскай мове). Конкурснае заданне партала заключана ў наступным: выслаць на адрас рэдакцыі ( Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ) біблейскую цытату, у якой будзе весціся гаворка пра блюзнерства.

Цытаты можна дасылаць да 8 кастрычніка. Старонка з імёнамі пераможцаў будзе апублікавана 9 кастрычніка.

Паводле wiara.pl
 
(JLS)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.