Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Жыць з Богам. Старонка с. Нунэ Цітаян

Нунэ Цітаян нарадзілася 26 верасня 1970 г. у Рэспубліцы Грузія. У 1993 г. скончыла Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымаўшы дыплом з адзнакай па спецыяльнасці эканаміст. 29 красавіка 1995 г. уступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і (місіянеркі Святой Сям’і). У 2001 г. экстэрнам і на выдатна скончыла ў Маскве поўны курс каледжа філасофіі, тэалогіі і гісторыі св. Фамы Аквінскага па спецыяльнасці асновы каталіцкай тэалогіі. У 2003 г. склала вечныя манаскія абяцанні. Працавала ў Расіі, на сённяшні дзень працуе катэхеткай у Беларусі.



«Нявеста майго Бога»
03.08.2011 15:31

Пакліканне — вялікая таямніца душы… Часам яно прыходзіць раптоўна, быццам удар маланкі, як здарылася са св. Паўлам па дарозе ў Дамаск. Часам яно прыходзіць праз іншага чалавека. Напрыклад, Андрэй прыводзіць да Пана свайго брата Сымона. Здараецца, што да паклікання прыслухоўваюцца ў пранізлівай цішыні — у такой пакутлівай цішыні, калі раптам чалавек чуе голас: «Ідзі за Мной». Іншы раз пакліканне гучыць як дысананс у цудоўнай і гарманічнай мелодыі свету — і ў гэтым скрыгаце чалавек чуе голас паклікання. Бывае і так, што пакліканне становіцца вынікам усебаковага аналізу, узважвання ўсіх «за» і «супраць», і канчатковы выбар тут не што іншае, як голас паклікання.

 
Супрацоўнікі Праўды
19.07.2011 17:35

«Езус надзяліў Пятра і Дванаццаць вышэйшай уладай у сваім Касцёле, аднак жадаў, каб яны спаўнялі сваю місію з дапамогай супрацоўнікаў». «Пасля гэтага Пан вызначыў іншых семдзесят двух і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам меўся пайсці».

 
Навошта пакутаваць
13.07.2011 17:11

Я думаю, што пытанне пра сэнс пакутаў — самае старажытнае і самае глыбокае пытанне чалавека, я б нават сказала — самае апраўданае. Бог — любоў і крыніца шчасця, аднак чаму ж Ён дапускае пакуты?

 
In persona Christi
05.07.2011 11:57

«Хто ж ён такі, святар? Ён — абаронца Праўды, ён узносіцца да анёлаў, праслаўляе з арханёламі, прыносіць на алтар ахвярныя дары, удзельнічае ў святарстве Хрыста, перамяняе тварэнне; ён аднаўляе ў тварэнні вобраз Божы, ізноў стварае яго для вышэйшага свету, і — самае важнае, — ён абагаўлёны і той, які абагаўляе»

 
Жаночы геній
07.06.2011 07:00

Можна весці доўгую палеміку і дэбаты адносна месца і ролі жанчыны ў сучасным грамадстве — гэта вельмі важна. Можна прымаць новыя законапраекты, якія абараняюць правы і інтарэсы жанчын, — гэта гуманна. Аднак хто можа знайсці адказ на самае галоўнае, істотнае пытанне: Што жанчыну робіць жанчынай? У чым заключаецца геній жанчыны? І як дапамагчы жанчыне раскрыць і рэалізаваць яе прадвызначэнне?

 
Жанчына, апранутая ў сонца
07.06.2011 07:00

Яе называюць «ласкавая», «ласкі поўная». Якую ласку дае нам Марыя? Адназначна, Марыя заўсёды дае нам Езуса, дзе Сын — там і Маці. Самае цудоўнае ў жанчыне — мацярынства. Сам Бог акцэнтуе гэты факт. Марыя — Маці Божая. Таямніца ўцелаўлення Езуса Хрыста сведчыць аб вялікім даверы Бога да жанчыны.

 
Адпачывай у Богу
27.05.2011 15:57

Лета… Пара доўгачаканых адпачынкаў, час адпачынку ад паўсядзённых клопатаў і жыцейскай руціны. Як Пан Бог адносіцца да адпачынку? Што Ён думае адносна нашых адпачынкаў? Паводле пятай Божай запаведзі кожны чалавек мае права на адпачынак. Праца і адпачынак — гэта два бакі адной рэальнасці, яны не супрацьстаяць і не супярэчаць адзін аднаму, але ўзаемна дапаўняюцца.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 4
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.