Смак добрых успамінаў |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч |
29.12.2012 22:51 |
Мне сустрэлася вельмі цікавая ідэя для надыходзячага года: марынаваць прыемныя здарэнні. У пачатку года бярэм пустую банку з вечкам і невялічкі нататнік. Кожны раз, калі адбываецца нешта добрае, запісваем гэта і складаем нататкі ў банку. У канцы года мы зможам убачыць і ўспомніць усё добрае, што здарылася за апошнія 12 месяцаў. Мы вельмі лёгка забываем мілыя словы, трапныя жарты, сяброўскія сустрэчы і падарункі, якія прыносіць кожны дзень, бо кепскія і сумныя падзеі выцясняюць іх з нашай памяці. Тэрэса Клімовіч |