30 лістапада, у 25-ю гадавіну смерці ксяндза інфулата Вацлава Пянткоўскага, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу ў Мядзведзічах. Ксёндз Пянткоўскі, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, на працягу 43 гадоў нёс святарскае служэнне ў мясцовай парафіі. Аднак у гэтым служэнні быў перапынак амаль на шэсць гадоў — іх святар правёў у ГУЛАГу ў Казахстане.
У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 26 лістапада адбыўся адкрыты ўрок вакальна-тэатральных курсаў «Гармонiя». Педагог па класе вакалу Яна Хмялеўская прадставіла адмысловыя формы i метады работы на сваіх занятках з дзецьмі. Урок прайшоў пры цёплай падтрымцы дзяцей бацькамі.
27 лістапада ў парафіі Святога Андрэя ў Слоніме прайшоў парафіяльны адпуст. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Выданне распавядае пра ўзнікненне і дзейнасць езуіцкага квартала ў Гродне. У працы, заснаванай на дакументальных матэрыялах і навуковай літаратуры, распавядаецца пра жыхароў езуіцкага калегіума і пра іх асноўныя заняткі.
Айцец Андрэй Крот пакуль збірае экспанаты, але канцэпцыя ўжо ёсць.
29 лістапада ў мінскай архікатэдры распачаліся Рараты — Марыйнае набажэнства, якое традыцыйна цэлебруецца ў Адвэнце на світанні. Узначаліў Эўхарыстычную літургію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Гэтую інфармацыю агучыў 26 лістапада глава адміністрацыі Савецкага раёна Юрый Трушчанка, адказваючы на пытанні агенцтву «Минск-Новости». Гаворка, між іншым, ішла пра будаўніцтва ў Сельгаспасёлку каталіцкай святыні ў скверы Катоўка і фізкультурна-аздараўленчага комплексу на беразе Цнянскага вадасховішча.
27 лістапада, у дзень распачацця Адвэнту, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў з душпастырскім візітам парафію Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пры ўваходзе ў катэдральны касцёл біскупа віталі з хлебам-соллю члены парафіяльнай рады і пробашч парафіі кс. Андрэй Аніскевіч.
26 лістапада для навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ксёндз Вінцэнт Сяўрук правёў дзень духоўных разважанняў.
27 лістапада, у чарговую гадавіну аб’яўлення Марыі і ўручэння цудадзейнага медальёна сястры Катрын Лябурэ з супольнасці сясцёр Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, дзяўчаты з мінскай парафіі Божага Цела ўрачыста прынялі Медальён Беззаганнай Марыі. Праз гэты жэст яны выказвалі жаданне цалкам даверыць сябе святой Марыі.
Кожную суботу навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі збіраюцца на супольную малітву за тых, хто прагне вызваліцца ад алкагольнай залежнасці.
На заканчэнне Года Міласэрнасці 21–24 лістапада на базе Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыліся рэкалекцыі для святароў. Духоўныя практыкаванні сабралі духавенства як з Пінскай, так і з суседніх дыяцэзій.
27 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў кананічную візітацыю парафіі Святога Юзафа ў Рубяжэвічах.
Семінарыя — гэта час вучобы і фармацыі, час штодзённага пазнання і ўмацавання свайго паклікання.
«Павер у сваю прыгажосць, павер, што сапраўды створаны для вялікіх рэчаў», — такія словы пачула моладзь Пінскай дыяцэзіі на традыцыйнай штогадовай сустрэчы. 26 лістапада маладыя католікі з’ехаліся ў горад над Бугам, каб праславіць Бога спевамі, паразважаць над Яго міласэрнасцю і набрацца сілаў для штодзённых духоўных бітваў.