15 снежня духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў Наваполацку ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, каб сустрэцца са сваім біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячым святам Нараджэння Пана.
Падчас Трэцяга тыдня Адвэнту ў парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) праходзілі святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
15 снежня ў Мінскім абласным клінічным шпіталі ў Бараўлянах адбылася аплаткавая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB з медперсаналам і пацыентамі шпіталя.
14 cнежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Здзіславам Вэдэрам SDB наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы — прытулак для састарэлых і хворых, якіх даглядаюць сёстры Маці міласэрнасці.
250 тысяч долараў неабходна сабраць бацькам 3-гадовай Кіры Куруленка з Буда-Кашалёва: дзяўчынка хварэе на нейрабластому (4 стадыя) — гэта дзіцячы рак. Столькі грошаў неабходна для лячэння антыцеламі ў ізраільскай клініцы. Свой унёсак у выратаванне адзінага дзіцяці маладых бацькоў зрабілі і гомельскія католікі.
14 снежня ў канферэнц-зале віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая імпрэза Дзён хрысціянскай культуры, распачатых нядаўна ў дыяцэзіі. Ёю стала перадкалядная літаратурная вечарына з удзелам вернікаў розных канфесій, святароў і сясцёр законных, літаратараў — сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў і аматарскіх творчых суполак горада.
Знаходзіць каталіцкія храмы па ўсім свеце цяпер проста — з дапамогай тэлефона. Акрамя гэтага ўжо створана праграма Horarios de Misa («Расклад святых Імшаў») для Android і iOS з раскладамі набажэнстваў па ўсім свеце, у тым ліку ў парафіях Беларусі.
У Беларусь агонь ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме даставяць беларускія скаўты. У Мінск агонь прыбудзе 17 снежня. 18 снежня, у Трэцюю нядзелю Адвэнту, каталіцкія скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь. Пра гэта ён заявіў 13 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі.
10 снежня ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве была адслужана пахавальная Імша за святой памяці протапрэзбітэра Віктара Данілава — былога дэкана грэка-католікаў Беларусі. Святар адышоў да Пана 7 снежня на 90-м годзе жыцця ў сваім родным горадзе Яраслаўлі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня прыняў даверчыя граматы новых паслоў, якія прыбылі з дыпламатычнай місіяй у Беларусь. У іх ліку і новы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
9–11 снежня ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў вікарый парафіі кс. Генадзь Рэйшэль. Другі дзень рэкалекцый адрозніваўся ад іншых незвычайнай магчымасцю — дакрануцца да Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Стартаваў фестываль 3 снежня ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага выстаўкай дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам настаўніцы Мілды Кадзетавай.
«Правядзенне фестывалю арганнай музыкі на Пастаўшчыне стала яшчэ адной добрай традыцыяй», — адзначыў падчас закрыцця IV музычнага фестывалю «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» яго аўтар Тадэвуш Стружэцкі.
Выданне Апостальскага ліста «Misericordia et misera» Святога Айца Францішка ў перакладзе Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі здзейснена ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.