Большасць людзей здольныя глыбей увайсці ў малітву, калі паклапоцяцца пра свой унутраны супакой. Таму ў пачатку кожнай штодзённай малітвы мы будзем прапаноўваць адно практыкаванне супакою і праводзіць вас праз яго.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з 20 па 25 лістапада знаходзіўся з візітам ва Украіне, дзе праводзіў рэкалекцыі для святароў Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі.
У іспанкі Розы Пік-Агілеры Рока і яе мужа Хасэ Марыі Пасціга 18 дзяцей. Пра цяжкасці і радасці, а таксама пра сакрэт выхавання дзяцей у шматдзетнай сям’і пара расказала на прэзентацыі сваёй кнігі ў Мінску. Сведчанні іспанцаў паслухалі і журналісты Catholic.by.
Сардэчна вітаем усіх на адвэнтавых рэкалекцыях, падрыхтаваных айцамі езуітамі. Кожныя рэкалекцыі даюць шанец адысці, аддаліцца ад штодзённай напружанасці, малітоўна паразважаць над станам сваіх адносінаў з Богам, з людзьмі і са светам, у якім мы жывём. Перыяд Адвэнту, калі мы рыхтуемся да свята Божага Нараджэння, з’яўляецца цудоўнай магчымасцю заглыбіцца ў разважанні такога роду.
Распачынаецца Адвэнт — час надзвычайны, напоўнены радасным чаканнем Нараджэння Пана. Варта імкнуцца перажываць гэтае чаканне, як і кожны дзень у жыцці, у паўнаце: скіроўваючы сэрца і думкі да Найвышэйшага, кіруючы крокі да святыні і канфесіянала, чытаючы Святое Пісанне, прымаючы ўдзел у рэкалекцыях.
«Не зачынім Езусу дзвярэй нашых сэрцаў. Дазволім Яму ўвайсці ў нашы душы, каб іх духоўную цемру асвятліць святлом Яго Евангелля, вярнуць нам страчаную надзею і ўчыніць шчаслівымі», – піша Мітрапаліт.
Прысутны на святкаванні пяцігоддзя Дома міласэрнасці ў Лагішыне правінцыял польскай правінцыі супольнасці айцоў арыяністаў кс. Кшыштаф Бараноўскі FDP адзначыў асаблівую місію справы яго субратоў у Беларусі.
Дом міласэрнасці пры парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Лагішыне адзначыў пяцігадовы юбілей. Гэта першая ў Беларусі каталіцкая ўстанова, якая апякуецца пажылымі людзьмі.
«Перыяд Адвэнту кіруе наш позірк у будучыню і нагадвае, што канчатковым прызначэннем чалавека з’яўляецца жыццё вечнае ў супольнасці з Богам. Праз гэта таксама жыццё кожнага з нас, як і гісторыя ўсяго чалавецтва, атрымлівае своеасаблівае "адвэнтавае" вымярэнне, становячыся чаканнем спаткання з Хрыстом Уваскрослым, які калісьці прыйдзе паўторна, каб судзіць жывых і памерлых», — чытаем у пастырскім пасланні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Юбілейны Год у Ордэне Пабожных школ (піяраў) прымеркаваны да 400-годдзя існавання ордэна і 250-годдзя з дня кананізацыі яго заснавальніка св. Юзафа Каласанса. Афіцыйнае распачацце Каласансаўскага Юбілейнага Года адбудзецца 27 лістапада ў Рыме.
Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына — распачынаецца 27 лістапада. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.
21 лістапада ў гродзенскай курыі адбылося пасяджэнне Калегіі Кансультараў і святарскай рады, якое ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Анна Калечыц — мама трох дачок, якія прафесійна звязалі сябе з музыкай. Дамовіліся з ёй на сустрэчу ў мінскай архікатэдры, дзе яна працуе ўжо амаль 25 гадоў. Тэма важная і блізкая кожнай маме — дзеці. А ў выпадку Анны Казіміраўны — дзеці-музыканты.
20 лістапада ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася ўрачыстая цырымонія дабравольнага пасвячэння ў рух чыстых сэрцаў. Шэсць маладых людзей перад алтаром склалі абяцанні весці цнатлівае жыццё да шлюбу.
Псіхалогія мужчыны і жанчыны, узаемаадносіны ў сямейным жыцці — такімі былі тэмы дакладаў, з якімі выступіла выкладчыца і псіхатэрапеўт-практык с. Паўла Бобер MSF на семінары «Псіхалогія сямейных адносін». Форум праходзіў 12 лістапада ў Мінску. Прапануем вашай увазе аўдыёзапіс дакладаў.