«Сэрцам дыяцэзіі з’яўляецца семінарыя», — нагадаў у гаміліі ксёндз Андрэй Шут падчас святой Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
У нядзелю ва ўрачыстасць Хрыста Валадара ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшло аднаўленне міністранцкіх абяцанняў літургічнай службай алтара.
21 лістапада святары, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, сабраліся на пастырскай сустрэчы ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У межах сустрэчы адбылася святая Імша ў семінарыйнай капліцы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
«За апошнія 25 гадоў свабоды веравызнання ў Беларусі касцёльная музыка і спевы ўнеслі свой бясцэнны ўклад у справу адраджэння і ўмацавання веры ў нашай краіне», — адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у віншаванні харыстам, спевакам, касцёльным аркестрам і музычным гуртам архідыяцэзіі.
19 лістапада навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко здзейснілі падарожжа ў Вільнюс, якое пакінула ў сэрцах семінарыстаў шмат уражанняў і пачуццяў.
19 лістапада ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў. Падчас канцэрта гучалі як традыцыйныя спевы ў выкананні парафіяльнага хору, так і некаторыя сюрпрызы.
20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі сустрэўся з парафіянамі аграгарадкоў Вілейскага раёна Куранец і Любань.
20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвяціў новапабудаваны алтар Божай Міласэрнасці ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.
Падрыхтоўка да святарства ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прадугледжвае не толькі паглыбленне рэлігійных ведаў і духоўнага росту навучэнцаў, але і ўзрастанне ў любові да бліжняга, асабліва да таго, каму найбольш патрэбна падтрымка і апека.
20 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у межах кананічнай візітацыі Іўеўскага дэканата наведаў парафію ў Суботніках, сустрэўся з вернікамі навакольных вёсак Васілевічы і Кудэйшы, а таксама Жамыслаўль.
Нягледзячы на тое, што паняцце Божага Валадарства вядома хрысціянам ад самага пачатку існавання Касцёла, урачыстасць Хрыста Валадара была ўстаноўлена менш ста гадоў таму. 11 снежня 1925 года папа Пій ХІ устанавіў яе энцыклікай Quas Primas, якую выдаў на заканчэнне абвешчанага ім Юбілейнага Года.
Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў Касцёле на Беларусі з’яўляецца асаблівым днём малітвы за клерыкаў і ўсіх пакліканых да Божай службы. Гэта таксама дзень збору ахвяраванняў на патрэбы духоўнай семінарыі. З гэтай нагоды семінарыйная супольнасць звяртаецца да вернікаў з лістом падзякі.
19 лістапада, напярэдадні завяршэння Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці ў Віленскай архідыяцэзіі, беларускія пілігрымы разам са сваімі душпастырамі і іерархамі прынялі ўдзел у Эўхарыстычнай літургіі ў касцёле св. Тэрэзы ў Вільні.
Пра ролю спорту ў міжканфесійным адзінстве і адбор у зборную каманду святароў на чэмпіянат Еўропы ў новым выпуску «Хрысціянскага сёння» расказвае кс. Алег Жарук, спартыўны душпастыр Камянец-Падольскай дыяцэзіі Украіны.
У Баранавічах 12-13 лістапада прайшлі рэкалекцыі для сем’яў на тэму «Акрапі мяне ісопам, і буду чысты, абмый мяне, і стану бялейшы за снег». Час рэкалекцый супаў з заканчэннем у Касцёле Года Міласэрнасці.