У Ісаі мы чытаем: «Выйдзе парастак з пня Есэевага, і атожылак з кораня ягонага прынясе плод». Есэй быў бацькам караля Давіда, і габрэі верылі, што Месія будзе паходзіць з роду Давіда. Хрысціяне лічаць, што ў Езусе споўніліся прароцтвы. Корань Есэя — гэта продкі Езуса, а Ён, у сваю чаргу, — парастак, які стане кветкай жыцця.
Не ўсе беларускія вёскі перажылі нямецкую акупацыю ў Другую сусветную вайну. На Случчыне толькі за студзень-сакавік 1943 года былі знішчаны 29 вёсак. Вёска Вынішчы ўцалела дзякуючы цуду — вёску ўратавала вера, як сведчаць мясцовыя жыхары.
У новым выпуску праграмы аўтары разважаюць над тэмай Адвэнту, імкнучыся паказаць, чаму для католікаў гэты перыяд з’яўляецца часам радаснага чакання Хрыста.
Адным з нямногіх культавых будынкаў абласнога цэнтра, які перажыў ліхалецці вайны і мірнага жыцця, з’яўляецца касцёл святой Барбары.
Больш за 10 мільёнаў кіламетраў — менавіта столькі складае тэрыторыя самай вялікай у свеце каталіцкай дыяцэзіі Св. Юзафа ў Іркуцку. Ёй кіруе біскуп з Беларусі Кірыл Клімовіч.
Вечаровую святую Імшу ў мінскай архікатэдры 8 снежня з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, калі праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
Не стала душпастыра многіх беларускіх грэка-католікаў. У ноч на 7 снежня ў Яраслаўлі на 90-м годзе жыцця памёр айцец Віктар Данілаў. У студэнцкія гады Віктар Данілаў быў зняволены ў сталінскім канцлагеры, дзе прабыў сем гадоў.
Шаноўныя святары абвесцяць гэты ліст вернікам 8 снежня 2016 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і размесцяць яго на прыкасцёльнай дошцы аб’яваў да святаў Божага Нараджэння.
5 снежня маршалак сенату Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі ў межах візіту ў Беларусь сустрэўся з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь» распачалася вясной 2015 года. Удзел у ёй бяруць вернікі розных канфесій. Сёння прапаноўваем знаёмства з чарговым удзельнікам гэтай ініцыятывы — ксяндзом Дзмітрыем Івановым, які нясе служэнне ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.
6 снежня парафіяльную супольнасць у Свіры наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
У чарговы раз дабрачынная місія «Чыстае сэрца» распачынае акцыю «Святы Мікалай адказвае». Каб дзіця атрымала віншаванне ад святога, бацькам неабходна толькі паведаміць паштовы адрас.
3 снежня ў грэка-каталіцкай парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце прайшла служба на завяршэнне Года памяці Брэсцкай царкоўнай уніі. Пачынаючы з 23 снежня 2015 г. у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзілі Дні ўспаміну 420 гадоў Брэсцкай уніі, абвешчанай на ўнійным сінодзе ў Брэсце 16-18 кастрычніка 1596 г.
4 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 430-годдзя смерці Стэфана Баторыя, аднаго з найбольш знакамітых каралёў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Стэфан Баторый адышоў у вечнасць 12 снежня 1586 года ў Гродне.