12 лістапада ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе прайшла сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі.
«Брамай Міласэрнасці для нас застаецца Езус Хрыстус», — нагадаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 13 лістапада падчас святой Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску на заканчэнне Надзвычайнага Года Міласэрнасці.
13 лістапада дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі закрыў сімвалічныя Брамы Міласэрнасці ў лідскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (фара). Святыя Дзверы былі адчынены на працягу ўсяго Юбілейнага Года Міласэрнасці, і вернікі, праходзячы праз іх, мелі магчымасць атрымаць спецыяльныя адпусты.
13 лістапада, у дзень завяршэння Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Беларусі і ва ўсіх краінах свету, сімвалічнае закрыццё Святых Дзвярэй прайшло ў Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе. Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
13 лістапада біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліў урачыстае закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў юбілейных святынях у Пінску, Лагішыне, Баранавічах і Брэсце, што належаць да Пінскай дыяцэзіі.
З нагоды святкавання 500-годдзя беларускай Бібліі айцы марыяне запрашаюць да штодзённага разважання над тэкстамі літургічных чытанняў. Каментарый да Божага слова будзе з’яўляцца на сайце Сatholicnews.by кожны дзень, пачынаючы з 27 лістапада.
13 лістапада ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя была цэлебравана ўрачыстая св. Імша з нагоды заканчэння Года Міласэрнасці. Разам з тым прайшло закрыццё Святых Дзвярэй у святыні.
13 лістапада ў Беларусі, як і ва ўсіх краінах свету, на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў катэдрах і юбілейных святынях праходзіць закрыццё Святых Дзвярэй. Важкія дзверы мінскай архікатэдры на працягу года былі адной з такіх Брам Міласэрнасці.
Закрыццё Брамы Міласэрнасці ў магілёўскай катэдры — юбілейнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — адбылося ў Магілёве 13 лістапада.
12 лістапада вернікі парафіі Св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні сталі сведкамі гістарычнай падзеі ў жыцці мясцовага Касцёла. Дыякан Дзяніс Бразінскі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.
12 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены прагучалі лекцыі на тэму «Псіхалогія сямейных адносін». Псіхалогія мужчыны і жанчыны, узаемаадносіны ў сямейным жыцці — такімі былі тэмы дакладаў, з якімі выступіла с. Паўла Бобер MSF, выкладчыца, псіхатэрапеўт са шматгадовай практыкай.
11 лістапада дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Перамянення Пана ў Юрацішках.
Беларуска-нямецкая перастаўная выстаўка, прысвечаная гісторыі лагера смерці «Трасцянец» адкрылася 8 лістапада ў Гамбургу. Адкрыццё выстаўкі было прымеркавана да 75-й гадавіне адпраўкі першага цягніка з нямецкімі яўрэямі ў Мінскае гета.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прынялі ўдзел у афіцыйным адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску.
Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч у каментарыі Catholic.by выказаў сваё меркаванне адносна будаўніцтва ў парку «Катоўка» каталіцкай святыні.