Для Паўла Хадзінскага фатаграфія пачыналася з хобі, а стала прафесіяй. Парафіянін мінскага Чырвонага касцёла ў размове з Catholic.by расказаў пра будні фатографа і падзяліўся сваёй марай стаць асабістым фатографам Папы.
17 верасня ў Слоніме адбыўся ХІІ турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ. Сёлета спартыўнае мерапрыемства сабрала 16 каманд з усёй Беларусі: чатыры каманды з Гродна, дзве з Мінска, дзве са Слоніма, па адной з Ліды, Маладзечна, Сапоцкіна, Баранавіч, Паставаў, Новай Мышы, Докшыц, Грандзічаў-Путрышак.
З 15 па 18 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) праходзіць кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць». Беларусь на кангрэсе прадстаўляюць Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Раман Рачко.
15 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса — «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць».
20 верасня католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір, — пра гэта паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску 15 верасня. Мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір пройдуць 18-20 верасня ў Асізі.
Старт продажу першага беларускага перакладу чарадзейнай казкі «Хронікі Нарніі», сюжэт якой прасякнуты хрысціянскімі матывамі, адбудзецца 17 верасня ў 12.00 у мінскай «Акадэмкнізе».
Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка «Радасць любові» ў перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 15 верасня ў мінскай архікатэдры.
Нечаканую знаходку зрабілі ў Мінску спецыялісты кампаніі «Белгіпс Эка» ў адным з вялікіх зялёных кантэйнераў для макулатуры. Нехта выкінуў каштоўныя кнігі, некаторым з якіх больш за 100 і нават 200 гадоў.
10-11 верасня ў Браславе адбылася ўсебеларуская сустрэча сем'яў, якая звычайна праходзіць у форме пілігрымкі. У гэтыя сонечныя дні ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў сем'і з розных месцаў Беларусі сабраліся памаліцца разам з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, святарамі і манахінямі.
11 верасня адышоў у вечнасць Альберт Трысцень — бацька кармэліта а. Сяргея Трысценя OCD, пробашча парафіі Божага Цела ў Мінску.
Якая любімая калядка ў кс. Андрэя Калядкі? Кім марыў стаць у дзяцінстве кс. Гжэгаж Ксёнжэк SP і наколькі добра ведае яўрэйскую гісторыю кс. Ян Саламон? Catholic.by распытаў святароў пра іх сімвалічныя для Касцёла прозвішчы.
У Славакіі, дзе праходзіў семінар для кіраўнікоў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, быў заслуханы даклад эксперта ў галіне міжнароднай рэлігійнай свабоды Роджэра Кіска.
Ксёндз Аляксандр Улас, новы праграмны дырэктар беларускага «Радыё РМ», зарэгістраванага ў нашай краіне ў чэрвені бягучага года, распавёў Catholic.by пра наступныя крокі ў развіцці каталіцкага радыё ў Беларусі.
4 верасня ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбыўся канцэрт гурта Laudans, падчас якога быў прадстаўлены новы альбом калектыва «Адзінства».
5 верасня прайшла сустрэча новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.