З пачаткам новага навучальнага года ў парафіях Беларусі пачынаецца запіс на катэхетычныя заняткі для дзяцей і моладзі, у тым ліку і для тых, хто рыхтуецца да прыняцця Першай святой Камуніі. Разважаем пра катэхезу разам.
У цэнтры сёлетняга кангрэса «Рэнавабіс», які прайшоў ужо ў 20-ы раз, былі роля і дзейнасць манаскіх супольнасцяў у сённяшнім грамадстве ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Максім Боландзь з Ліды і Павел Казлоўскі з Белаазёрска ў ліку 12 навіцыяў падчас святой Імшы ў Слёнскіх Зомбкавіцах (Польшча) у Таварыстве Каталіцкага Апостальства склалі першыя манаскія абяцанні. Урачыстая падзея прайшла 26 жніўня.
Яўгену Баланёву 43 гады. Сёлета ён скончыў чацвёрты курс Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Пра выбар святарскай дарогі ў сталым узросце мужчына разважае разам з карэспандэнтам Catholic.by.
У выдаўніцтве SPES (г. Ломжа, Польшча) пабачыў свет фундаментальны плён даследчай працы брата Яна Фібка, капуцына, шматгадовага пастыра ў Беларусі.
З 16 па 24 жніўня ў вёсцы Бердаўка (Лідскі раён) прайшла сустрэча на тэму паклікання для дзяўчат пад назвай «Яны сустрэлі Езуса», якую арганізавалі сёстры салезіянкі.
Цёплымі сямейнымі рэкалекцыямі скончылі лета, багатае на хрысціянскія падзеі, удзельнікі суполкі «Equipes Notre-Dame». 15 пар сужонкаў разам з дзецьмі правялі сустрэчу ў Баранавічах перад апошнімі жнівеньскімі выхаднымі.
11 прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі стануць удзельнікамі Міжнароднага кангрэса «Рэнавабіс», які сёлета будзе прысвечаны тэме «Сведкі Евангелля — афармляльнікі свету. Да ролі манаскіх ордэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».
У духу малітвы праслаўлення, любові да спеву і музыкі ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім 20-21 жніўня прайшоў новы фестываль хрысціянскай музыкі «Laudatо Si».
Хочам праінфармаваць, што цытата слоў Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Габара Пінтэра, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі: «Папа Рымскі сказаў, што мы знойдзем час і магчымасць для гэтага візіту (...)», пададзеная ў нашым матэрыяле 18 жніўня, не поўная.
Сярод тых, хто прымае ўдзел у «Няспыннай малітве» за Беларусь, ёсць і святары. Прапануем пазнаёміцца з грэка-каталіцкім святаром — айцом Аляксандрам Шыбекам.
18 жніўня на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Салата з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і.
18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Самалёт з іерархам на борце прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» удзень.
Падсумаванне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту міжнародныя эксперты падрыхтуюць да лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч.