6 кастрычніка пачала працу інтэрнэт-старонка «Радыё Марыя» — radiomaria.by. Як паведаміў яго праграмны дырэктар кс. Аляксандр Улас, сайт, як і радыё, знаходзіцца пакуль у тэставым рэжыме, аднак на ім ужо транслююцца навіны, святыя Імшы і ружанцовая малітва.
Кнігу «Фацімскае пасланне» сястры Люцыі, якая была адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, выдадуць па-беларуску. Перакладам і падрыхтоўкай кнігі да друку будзе займацца выдавецтва «Pro Christo».
4 кастрычніка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў Капліцы аб’яўленняў у партугальскім горадзе Фаціма ў інтэнцыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашай Айчыны.
1 кастрычніка ў семінарыі Кангрэгацыі айцоў марыянаў у Любліне адбылася ўрачыстасць — вечныя манаскія абяцанні братоў супольнасці. Адным з іх быў беларус Канстанцін Гушча з Наваполацка.
Новы паштовы блок «Іканапіс Беларусі», які складаецца з дзвюх марак з выявай каталіцкай і праваслаўнай ікон, выпушчаны ў абарот 29 верасня.
29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстаўка «Свет нябесны на зямлі», у якой экспануюцца каталіцкія, праваслаўныя і ўніяцкія іконы, а таксама алтарныя карціны, мастацкае ткацтва і прадметы літургіі XVII-XXI стст.
На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Трэці дзень навэнны прыпадае на 1 кастрычніка.
У касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве 25 верасня, у 110-ю гадавіну з дня нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча, упершыню прагучалі творы гэтага славутага кампазітара.
Нобелеўскі лаўрэат, былы прэзідэнт Ізраіля і кіраўнік ураду, ураджэнец Беларусі Шымон Пэрэс адышоў у вечнасць у ноч з аўторка на сераду 28 верасня ва ўзросце 93 гадоў. За два тыдні за гэтага ў яго здарыўся інсульт.
24 верасня ў супольнасці святога Бэнэдыкта ў Жытоміры (Украіна) склала вечныя манаскія абяцанні сястра Аўгустына Ганна Ціхан OSB, якая паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе.
Пра гэта стала вядома на прэзентацыі «Радыё РМ» — «Радыё Марыя» ў Беларусі, — якая адбылася 25 верасня пасля першай трансляцыі на пробнай старонцы радыё. Набажэнства транслявалася з парафіі Св. Роха ў Мінску.
24 верасня ў санктуарыі ў Гудагаі склала вечныя манаскія абяцанні сястра Паўліна з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус (Вольга Шчолка).
22 верасня ў Мінску адбылася чарговая сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.
На працягу трох дзён у супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праходзілі рэкалекцыі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Іх праводзіў для навучэнцаў семінарыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Месяц жнівень для двух навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў багаты на новыя ўражанні і досвед. Андрэй Каўшук і Эрнэст Мікалайчык правялі гэты час у Казахстане, дзе мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з мясцовымі вернікамі і спазнаць паўсюднасць Касцёла.