9 чэрвеня на 51-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы ў шпіталі ў Беластоку (Польшча) адышла ў вечнасць Ірэна Сіліневіч, сакратар будаўнічага бюро пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, адданы супрацоўнік курыі Гродзенскай дыяцэзіі.
На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Юрыя Марціновіча, які выконваў абавязкі кіраўніка інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) апошнія пяць гадоў.
Месяц май стаў вельмі важным для ўраджэнца Беларусі Аляксея Паплёўкі: у Вышэйшай духоўнай семінарыі Місіянераў Святой Сям’і ў Польшчы ён прыняў дыяканскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне біскуп Влоцлаўскі Веслаў Мерынг.
З 30 мая па 3 чэрвеня ў кляштары капуцынаў у Дуброўніку (Харватыя) адбылося чарговае пасяджэнне Канферэнцыі вышэйшых кіраўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (лац. Conferentia Europae Centro-Orientalis Capuccinorum — СЕСОС).
2 чэрвеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбылася агульнабеларуская сустрэча святароў, якую ўзначалілі тры біскупы: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і ардынарый Віцебскі Алег Буткевіч.
31 мая ў конкатэдры св. Аляксандра ў Кіеве адбылася жалобная святая Імша ў памяць арцыбіскупа Кіеўскага і Жытомірскага Пятра Мальчука. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Ураджэнец Беларусі Павел Лемех OMI з супольнасці айцоў аблатаў атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Урачыстая святая Імша з нагоды ўдзялення дыяканскага пасвячэння адбылася 28 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Обры (Польшча).
28 мая ў Мінску прайшоў фінальны канцэрт фестывалю «Таленты чыстых сэрцаў», які арганізоўвае дабрачынная моладзевая місія «Чыстае сэрца». На сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў выступілі дзеці-сіроты і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.
Беларусь гатова прыняць з візітам Папу Рымскага, заявіў журналістам 27 мая міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.
26 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай выстаўцы беларускіх абразоў у Ватыкане, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і іншыя арганізатары выстаўкі распавялі пра сэнс унікальнай падзеі.
21 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай святкавання былі словы св. Яна Боско: «Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды».
У межах свайго візіту ў Ватыкан 21 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у суправаджэнні Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна выстаўку беларускіх абразоў XVII-XXI стст., экспазіцыя якіх разгарнулася ў музеі Ватыкана.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Папа Рымскі Францішак падчас сустрэчы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане 21 мая абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.