Упершыню за сваю 11-гадовую гісторыю каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» робіць паўзу і «прапускае» адзін год. Чаму так адбываецца?
Журналісты Catholic.by шукаюць рысы Панны Марыі ў сучасных жанчынах і дзяўчатах, якія ходзяць з намі па адных вуліцах, на адны з намі Імшы. Пра свой шлях да веры, сям’ю, стаўленне да любові і свабоды распавядае Анжаліка Папкоўская.
18 мая падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане на плошчы св. Пятра Папа Рымскі Францішак благаславіў абраз св. Яна Паўла ІІ для парафіі ў Мінску, якая носіць яго імя.
18 мая ў музеі Ватыкана адкрываецца выстаўка «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь». Удзел у адкрыцці выстаўкі прымае і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага будзе абмеркавана далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.
Новы Апостальскі Нунцый у Беларусі мансеньёр Габар Пінтэр праз пасрэдніцтва Ватыканскага радыё скіраваў прывітальнае слова да біскупаў, святароў, членаў манаскіх супольнасцяў і ўсіх вернікаў Беларусі.
З 9 па 14 мая ў Любліне (Польшча) адбыўся XIX Еўрапейскі кангрэс хрысціянскіх чыгуначнікаў, на якім беларускую дэлегацыю прадстаўлялі чыгуначнікі з Гродзеншчыны (Гродна, Ваўкавыск, Свіслач), Маладзечна і Мінска.
15 мая ў Баранавічах завяршыўся І Кангрэс сямейных рухаў у Беларусі. Кангрэс быў прысвечаны тэме «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» і прымеркаваны да Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.
Хто такі чалавек, што мае патрэбу ў тым, каб прабачаць і прасіць прабачэння? Як тэму прабачэння можна раскрыць, чытаючы Евангелле паводле Мацвея? На гэтыя і іншыя пытанні маглі атрымаць адказ удзельнікі І Кангрэсу сямейных рухаў у Баранавічах.
14 мая апублікаваны папскі ліст да кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, легата на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі.
Адышла ў вечнасць Людміла, маці кс. Аляксандра Грыцкевіча, пробашча парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Верхнядзвінск).
Першы агульнабеларускі Кангрэс сямейных рухаў на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям'і» распачаўся 13 мая ў Баранавічах. Гэты кангрэс, на якім прысутнічаюць удзельнікі сямейных рухаў, што існуюць у Беларусі, прымеркаваны да Юбілейнага Года Міласэрнасці.
13 мая Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які быў дарадцам Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Беларусь. Разам з прызначэннем мансеньёр Пінтэр атрымаў намінацыю на арцыбіскупа, а гэта значыць, што ў бліжэйшы час ён атрымае біскупскую сакру.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь.
У месяц Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае найпрыгажэйшы прыклад жыцця для кожнай жанчыны, — на нашым партале выходзіць праект «Кожная — Марыі спадарожная».