Пра гэта стала вядома пасля заканчэння кананічнай візітацыі ў салезіянскіх супольнасцях Беларусі, якія з 17 лютага па 5 сакавіка наведваў рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
У суседняй Польшчы існуе спецыяльны фонд св. Яна Паўла ІІ, які выдзяляе стыпендыі на вучобу студэнтам з розных куткоў былога Савецкага Саюза, у тым ліку і беларусам.
7 сакавіка падчас вечаровай святой Імшы ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў аднаму навучэнцу ІІІ курса паслугу лектарату і тром навучэнцам IV курса – паслугу акалітату.
У Беларусі ордэнам Маці ў бягучым годзе ўзнагароджана 87 жанчын, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей.
Што яднае ўсіх жанчын, якім выпала прайсці шлях зямнога жыцця і якія яшчэ знаходзяцца ў дарозе — жанчын ХХІ стагоддзя? Адзіны вобраз, адзінае падабенства да Творцы і Яго прыгажосці.
Бібліятэка Ягелонскага ўніверсітэта выклала ў сеціва сканы часопіса для святароў «Wiadomości Archidiecezjalne Wileńskie».
У горадзе Мінску ў трох крамах сеткі «Гіппа» ёсць магчымасць прыняць удзел у дабрачыннай акцыі Фонда Прападобнай Еўфрасiннi Полацкай«Добры чацвер». Мэтай гэтай акцыі, як дзеліцца яе каардынатар Наталля Свiдуновіч, з’яўляецца «збор ахвяраванняў — тавараў — для дзяцей і дзяцей-інвалідаў дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці».
У Гетсэманіі, як узгадваюць евангелісты, Езус маліўся перад тым, як быць арыштаваным. У цені аліўкавых дрэў, калі Яго апосталы заснулі, Ён трываў у напружанай малітве.
Перажыванні, якія звязаны з разважаннем аб муках і крыжовай смерці Езуса, неад’емныя ў час Вялікага посту. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху ўмацоўвае нашу веру, вучыць любові і ахвярнасці.
Аўтар кнігі «Колокольный звон Белой Руси: тысячелетие традиции», якую спецыялісты прызнаюць адной з першых грунтоўных манаграфій у Беларусі па кампаналогіі — навуцы аб званах — Алена Шацько правяла ў экспедыцыях амаль 15 (!) гадоў.
Ідэі ініцыятывы «Няспыннай малітвы за Беларусь», якую запусцілі ў жыццё 12 красавіка 2015 года — у Нядзелю Божай Міласэрнасці — спаўняецца год.
Беларускія вернікі, якія прымалі ўдзел у Нацыянальнай пілігрымцы на Святую Зямлю ў верасні 2015 года, падчас якой былі ўсталяваны памятныя дошкі з гімнам Марыі «Magnificat» і гімнам Захарыі «Benedictus», сабраліся ў Мінску на сустрэчы з адказным за пілігрымку кс. Раманам Факсінскім.
У суботу 27 лютага на 90-м годзе жыцця ў мястэчку Новая Мыш (Баранавіцкі р-н) памерла Тэрэза Акалатовіч — маці двух святароў.
26-28 лютага ў Вадавіцах (Польшча) адбылася фармацыйна-рэкалекцыйная сустрэча Каталіцкага таварыства польскіх чыгуначнікаў (KSKP), у якой прынялі ўдзел таксама каталіцкія чыгуначнікі з Гродна, Ліды, Ваўкавыска і Маладзечна, якія належаць да душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі.
У трэцюю нядзелю Вялікага посту традыцыйна ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень «Caritas». У гэты дзень ва ўсіх святынях нашай краіны вернікі складаюць дабравольныя ахвяраванні на ўтрыманне дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Беларусі і моляцца за тых, хто ўтварае гэтую арганізацыю і дапамагае ёй.