«Я прыйшла, каб развітацца са сваім сябрам», — кажа Яліна Салаўёва, адзіная вучаніца ў школах Магілёва, навучанне якой ідзе па беларускамоўнай праграме. Яліна прыехала на пахаванне Ніла Гілевіча разам з бацькам.
11 гадоў таму, 2 красавіка 2005 г., адышоў у вечнасць Папа Ян Павел ІІ. Сёлета гэтая гадавіна прыпадае, як і дзень смерці Папы, у вігілію нядзелі Божай Міласэрнасці.
У роліку прадстаўлены фота і відэаматэрыялы ўдзелу беларускіх святароў у Х чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў горадзе Міхайлаўцы (Славакія).
30 сакавіка, у час, калі абуджаецца і адраджаецца ўсё навокал у прыродзе, нарадзілася яна — Крыстына Лялько, каб сваім жыццём і працаю таксама абуджаць і адраджаць сваю Радзіму, беларусаў, захоўваць скарбы мінулага і несці надзею для новых пакаленняў.
84 гады жыцця засталіся там – на іншым узбярэжжы, якое роднае і блізкае нам, але ўжо чужое яму, бо яго вітае іншы прастор – нябесны. Ніл Сымонавіч пайшоў услед за сваймі аднадумцамі і сябрамі, даганяючы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна...
Калекцыі паштовак, якія РУП «Белпошта» распрацоўвае да галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня, ужо сталі традыцыяй. Сёлета акрамя паштовак у абыходак былі пушчаны і маркіраваныя канверты на велікодную тэматыку.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Беларусі Леанід Гуляка.
На святочныя дні найвялікшага свята хрысціян — Уваскрасення Збаўцы — каталіцкія біскупы Беларусі па традыцыі падрыхтавалі свае віншавальныя відэазвароты да вернікаў.
Папа Францішак прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, сваім спецыяльным пасланнікам на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі, які будзе праходзіць у Гродне 24-26 мая ў межах падзякі за 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі.
«Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека», – адзначае Прэзідэнт.
Пачатак працы беларускай рэдакцыі каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя», які быў запланаваны на красавік 2016 года, пакуль адкладзены на нявызначаны час.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра сустрэчу Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, месца хрысціянства ў сучасным свеце, сапраўдныя еўрапейскія каштоўнасці.
25 гадоў з моманту адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі будзе адзначацца падчас сёлетніх урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, якія пройдуць 1-2 ліпеня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.