Неўзабаве Апостальская Нунцыятура ў Мінску пачне працу ў новым будынку, паведаміў адказны за кантакты са СМІ Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько на сустрэчы з хрысціянскімі журналістамі 23 красавіка.
У красавіку ў цэнтры «Caritas» у Ляскоўцы адбыўся майстар-клас для аніматараў каталіцкіх сямейных рухаў. Яго праводзілі святары з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і разам са сваімі свецкімі супрацоўнікамі.
23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае ў літуріі св. Юрыя, мучаніка. Гэта дзень імянінаў сённяшняга Папы Францішка — Хорхе Марыё Берголіо.
Незабыўны валанцёрскі вопыт атрымалі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас семінара, які прайшоў у цэнтры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Ксёндз Аляксандр Улас прыняў удзел у перадачы на канале АНТ «Справа прынцыпу», якая была прысвечана ролі рэлігіі ў грамадскіх справах.
21 красавiка ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, якія здзяйсняюць пілігрымку ў Рым, наведалi Папскую раду «Справядлiвасць i мiр» i сустрэлiся з яе сакратаром арцыбiскупам Сiльвано Тамазі i намеснікам сакратара Фламiнiяй Джаванэллi.
Раніцай 21 красавiка ўдзельнiкi пiлiгрымкi лiквiдатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС у Рым наведалi базылiку Санта Марыя Маджорэ, дзе ў каплiцы цудатворнага абраза Маці Божай Salus Populi Romani – Збаўленне Рымскага народа – памалiлiся ў iнтэнцыi ахвяр Чарнобыльскай аварыi.
З нагоды Тыдня малітваў аб пакліканнях у Каталіцкім Касцёле мы гутарым з «парафіяльнымі землякамі» — бр. Паўлам Пастушыным SP і с. Ганнай Мацуль CSFN, якія паходзяць з парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне.
«Няспынная малітва за Беларусь» зусім нядаўна адзначыла сваю гадавіну, а мы працягваем знаёміць чытачоў з удзельнікамі гэтай ініцыятывы, якая яднае ў малітве за Айчыну каля 160 беларусаў. На гэты раз знаёмімся з супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук РБ, гісторыкам-антраполагам Уладзімірам Шыпілам.
20 красавіка ў агульнай аўдыенцыі Папы Францішка прынялі ўдзел ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС з Беларусі і Украіны, агульнай колькасцю каля 50 чалавек. З Беларусі сярод іх прыбылі ў Ватыкан восем чалавек разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» наступны раз адбудзецца ў 2017 годзе. Сёлета замест яго ва ўсіх чатырох дыяцэзіях Каталіцкага Касцёла ў Беларусі запланавана рэха кінафестываля.
Сітуацыю рэлігійнасці беларускай каталіцкай моладзі прадставілі на міжнародным сімпозіуме ў Кракаве дзве ўдзельніцы з Беларусі — Ганна Тарас і Яўгенія Раткевіч.
Адкрыццё выставы «Духоўная спадчына Міёршчыны» ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі сабрала нямала гасцей. На мерапрыемства завіталі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін. Прынялі запрашэнне раздзяліць радасць урачыстай сустрэчы святары Віктар Вабішчэвіч, Кшыштаф Мянкіна і Пётр Дзяменцьеў.
16-17 красавіка ў Пінску адбылося агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці навучэнцамі семінарый.
IV Велікодная нядзеля – нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца таксама Сусветны тыдзень малітваў аб святарскіх, законных i місійных пакліканнях да службы ў Касцёле, які будзе працягвацца з 17 па 23 красавіка.