У славацкім горадзе Міхайлаўцы завяршыўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Беларуская каманда сярод 15 зборных заняла 6-е месца. У матчы за 5-е месца зборная Беларусі саступіла камандзе святароў з Венгрыі.
Прадстаўнікі розных манаскіх супольнасцяў, якія зараз працуюць у самых розных месцах Беларусі, 4 лютага прыехалі ў Мінск, каб разам маліцца і святкаваць заканчэння Года кансэкраванага жыцця ў Каталіцкім Касцёле.
Архірэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў ушаноўваць ва ўсёй Царкве дачку беларускай зямлі княгіню Сафію Слуцкую, якая з вялікай верагоднасцю была каталічкай.
15-годдзе існавання ў Беларусі адзначыў рух «Маці ў малітве». З гэтай нагоды 29-31 студзеня ў кляштары айцоў вербiстаў у Баранавічах прайшла 5-я Беларуская канферэнцыя руху. У ёй прынялі ўдзел каля 100 жанчын з беларускiх суполак, а таксама 12 жанчын рознага веравызнання — удзельнiц руху з Расii на чале каардынатарам руху Галінай Балтоўскай.
З благаслаўлення Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча распачаў сваю дзейнасць сайт Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
У славацкім горадзе Міхайлаўцы працягваецца X чэмпіянат Еўропы сярод святароў. 2 лютага пасля святой Імшы і прэс-канферэнцыі былі сыграны першыя матчы групавых стадый.
X чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе распачаўся 1 лютага ў Славакіі. У гэтым годзе ў турніры прымае ўдзел 15 каманд, сярод якіх і дэбютанты — футбольная зборная святароў з Чэхіі.
31 студзеня падчас святкавання ўрачыстасці св. Яна Боско ў Мінску (парафія Св. Яна Хрысціцеля) Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынко Антолавіч асвяціў першае ў гісторыі дзейнасці салезіян у Беларусі выданне Канстытуцыі Таварыства святога Францішка Сальскага на беларускай мове.
Урыўкі з кнігі польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча, у перакладзе на беларускую мову гучаць у эфіры беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кожны панядзелак у рубрыцы «Літаратурная старонка».
Дэвіз Салезіянскай сям’і на 2016 год гучыць так: «З Езусам перажываем разам прыгоду Духа Святога!» Гэтыя словы разам і кожнае паасобку — як духоўны план развіцця на год для кожнага салезіяніна і салезіянкі, кожнага, каму блізкая салезіянская харызма.
Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, які 1 студзеня 2016 года адсвяткаваў 90-годдзе, сёння з’яўляецца самым пажылым святаром у Беларусі. Нягледзячы на гэта, ксёндз захаваў ясную памяць і выдатнае пачуццё гумару.
Рэкордная колькасць дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя.
Упершыню за 66-гадовую гісторыю беларускія праграмы з Ватыкана будуць рэтрансліравацца іншай радыёстанцыяй штодзённа і ў поўным фармаце. Важна і тое, што гэтая радыёстанцыя — свецкае і беларускае «Радыё Рацыя».
200-годдзе з моманту заснавання сваёй супольнасці адзначылі місіянеры аблаты Беззаганнай Марыі, якія працуюць у Беларусі. Урачыстая святая Імша з гэтай нагоды 25 студзеня прайшла ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно ў Мінску.