Сёння многія хрысціяне ясна разумеюць, што без актыўнага ўдзелу мужчын у жыцці Касцёла, без мужчынскага цвёрдага слова, без мужчынскага подзвігу цывілізацыя не мае будучыні. У сучасным свеце жанчыны паступова бяруць на сябе ўсё больш мужчынскіх задач, а мужчыны ўсё часцей адыходзяць у цень, становяцца пасіўнымі.
У другую нядзелю Вялікага посту ўраджэнец Беларусі новапрэзбітэр а. Уладзімір Лапацкі OСist з супольнасці айцоў цыстэрцыянцаў канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле.
І ў гэтым годзе не забылі на Камайшчыне ксяндза Казіміра Стаповіча, які больш за сто гадоў таму з павагай і любоўю звяртаўся да продкаў сённяшніх камайцаў на роднай беларускай мове, вучыў іх, як трэба адносіцца да Бога, і прыкладам свайго кароткага, але яскравага жыцця паказваў, як трэба любіць бліжняга і Айчыну.
21 лютага ў Вільнюсе ў кінатэатры «Форум Сінема Вінгіс» быў прэзентаваны фільм «Першы абраз Божай Міласэрнасці. Нячутая гісторыя невядомага шэдэўра», прысвечаны асобам і гісторыі, звязанымі з культам Божай Міласэрнасці.
20 лютага ў супольнасці цыстэрцыянцаў у польскім Енджэёве біскуп Ян Пятроўскі ўдзяліў прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Брат Гжэгаж Брадацкі стаў дыяканам, а дыяканы Уладзімір Лапацкі і Бруна Патэрэвіч атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне.
20 лютага ў польскім горадзе Замосце на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць архітэктар Віктар Вільк. Гэты чалавек вядомы асабліва тым, што яго рэстаўрацыйна-будаўнічая фірма «Рэнаватар» на працягу многіх гадоў выконвала рэстаўрацыйныя працы сакральных аб’ектаў у розных рэгіёнах Беларусі.
Не прыгадваецца ні ў адным з чатырох Евангелляў ані тая хустка, ані імя Веранікі. Аднак столькі ўвасабленняў у мастацтве і ў памяці вернікаў.
12-14 лютага ў доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для супольнасці свецкіх членаў Аб’яднання Каталіцкага Апостальства.
Мова — галоўны сродак зносін чалавека з Богам, з іншым чалавекам, з усім светам. За кожным словам паўстае непаўторны шэраг вобразаў і асацыяцый, якія фармуюць мысленне кожнай асобы і культуру цэлых народаў.
З 16 па 18 лютага прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для валанцёраў і супрацоўнікаў «Карытас-Беларусь».
У сталічнай культурнай прасторы «ЦЭХ» з 18 лютага па 17 красавіка праходзіць мультымедыйная выстаўка «Мікеланджэла. Стварэнне свету». На ёй можна ўбачыць лепшыя працы майстроў італьянскага Адраджэння, сярод якіх карціны, фрэскі і скульптуры біблійнай тэматыкі.
Чарговы выпуск рубрыкі «Хрысціянскае сёння» прадстаўляе кнігу «Літва. Аднаўленне Касцёла» і яе аўтара — нямецкага журналіста Маркуса Новака. Аўтар распавёў Catholic.by пра асаблівасці даследавання і сваю працу над праектам.
Пра гэта са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міндзяржвыканкама Жанну Рамановіч паведамляе БЕЛТА.
Перажыванні, якія звязаны з разважаннем аб муках і крыжовай смерці Езуса, неад’емныя ў час Вялікага посту. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху ўмацоўвае нашу веру, вучыць любові і ахвярнасці.
З 5 па 12 лютага Беларусь наведалі прадстаўнікі самай вялікай пралайф-арганізацыі ў свеце «Human Life International» Ёханес Бухер (Аўстрыя) і кс. Шэнан Боке (ЗША). Замежныя госці правялі ў Беларусі шэраг семінараў і сустрэч, прысвечаных абароне жыцця.